Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Érdölfeldn -(e)s, -er на́фтавы про́мысел
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ЦЕБСКІ ЗАВО́Д ЗЕМЛЯРО́БЧЫХ ПРЫЛА́Д.
Дзейнічаў у 1876—1914 у Віцебску. Вырабляў плугі, бароны, восі, кавальскія пакоўкі. Меў нафтавы рухавік (1913). Працавала ад 40 (1913) да 50 (1902—05) рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
магна́т, ‑а, М ‑наце, м.
Буйны феадал, памешчык у некаторых краінах Еўропы (пераважна ў ранейшай Польшчы і Венгрыі). // Багач, буйны капіталіст. Нафтавы магнат. □ Гонка ўзбраенняў прыносіць фантастычныя барышы магнатам капіталу.«ЛіМ».
[Ад лац. magnatus — знатны чалавек, вяльможа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БА́РЭЛЬ (англ. barrel літар. бочка),
адзінка аб’ёму сумяшчальнасці ў сістэме англ. мер. У ЗША 1 барэль нафтавы = 42 галонам = 0,158987 м³ = 158,988 л. 1 барэль сухі = 0,115627 м³ = 115,628 л. У Вялікабрытаніі 1 барэль сухі = 0,16365 м³ = 163,65 л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
gusher
[ˈgʌʃər]
n.
1) на́фтавы фанта́н
2) чалаве́к, які́ бу́рна выяўля́е свае́ пачу́цьці
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
картэ́ль, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Аб’яднанне буйных прадпрыемстваў якой-н. галіны прамысловасці, якія захоўваюць камерцыйную і вытворчую самастойнасць, арганізаванае з мэтай рэгулявання вытворчасці, забеспячэння панавання на рынку, кантролю над цэнамі і атрымання манапольных прыбыткаў.
Нафтавы к.
2. Пісьмовы выклік на дуэль (уст.).
|| прым.картэ́льны (да 1 знач.), -ая, -ае.
Картэльнае аб’яднанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРКНЕ́ЙСКІЯ АСТРАВЫ́ (Orkney Islands, архіпелаг у Атлантычным ак. каля паўн. ўзбярэжжа Шатландыі; тэр. Вялікабрытаніі. Каля 70 а-воў, самы вялікі — в-аў Мэйнлэнд. Пл. каля 1000 км². Выш. да 477 м. Фіёрды, азёры. Лугі, верасоўнікі. Авечкагадоўля. Рыбалоўства. Ткацтва. Нафтавы тэрмінал Паўночнага мора. Гал. парты Керкуол, Флота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
magnate
[ˈmægneɪt]
n.
магна́т, аліга́рх -а m.; уплыво́вая асо́ба
an oil magnate — на́фтавы магна́т
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МАРАКА́ЙБА,
горад на ПнЗ Венесуэлы. Адм. ц. штата Сулія. Засн. ў 1571. 1603 тыс.ж. (1997). Найб.нафтавы порт краіны, на зах. беразе праліва, які злучае воз. Маракайба і Венесуэльскі зал. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр Маракайбскага нафтагазаноснага раёна. Важны прамысл.цэнтр.Прам-сць: хім., нафтахім., цэм., харч., дрэваапр., гарбарна-абутковая. Ун-т. Арх. помнікі (сабор, цэрквы) каланіяльнай эпохі.