1. Вырвацца, зайсці далёка наперад у час атакі, наступлення.
2.перан. Не разлічыўшы сваіх сіл, магчымасцей, правоў, занадта далёка зайсці ў чым-н.
З. ў сваіх патрабаваннях.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абарвацца ўнутры чаго-н. (пра нітку).
Нітка зарвалася ў клубку.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раптоўна спыніцца, абарвацца.
Голас зарваўся.
|| незак.зарыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БРА́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943,
наступальная аперацыя войск Бранскага фронту (ген. арміі М.М.Папоў) 1.9—3.10.1943 у Вял.Айч. вайну. Мэта аперацыі — разграміць 9-ю ням.-фаш. армію, выйсці да р. Дзясна, фарсіраваць яе і стварыць плацдарм для наступлення на Гомель. Удзельнічалі 3, 11, 1-я гв., 50, 63, 15-я паветр. арміі, конна-механізаваная група. У ходзе аперацыі войскі фарсіравалі Дзясну, ва ўзаемадзеянні з партызанамі вызвалілі Бранск і Бежыцу, уступілі на тэр. Беларусі і вызвалілі першы бел. раён. цэнтр — Камарын (23 вер.), г.п. Хоцімск (26 вер.), г. Ветка, Касцюковічы, Клімавічы (28 вер.), Крычаў, Чэрыкаў, г.п. Краснаполле (1 кастр.), выйшлі да р. Проня, фарсіравалі Сож, прарвалі абарончы рубеж ням.-фаш. войск «Пантэра». Былі створаны перадумовы для далейшага наступленнясав. войск на Гомельскім напрамку. 11 часцей і злучэнняў атрымалі ганаровае найменне «Бранскіх», 5 — «Бежыцкіх», 3 — «Крычаўскіх».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСПА́НСКАЯ ФАЛА́НГА (Falanga Espanola),
фашысцкая партыя ў Іспаніі ў 1933—67. Засн. Х.А.Прыма дэ Рыверам. У 1934 аб’ядналася з другой фаш. арг-цыяй — Хунтамі нацыянал-сацыялісцкага наступлення (засн. ў 1931). Абедзве групоўкі ўзніклі ў маладзёжным асяроддзі пад уплывам ідэйных і арганізац. узораў італьян. фашызму і ням. нацызму. Мела нацыяналіст. праграму: імкнулася да стварэння таталітарнай дзяржавы, прыняла прынцып аднаасобнага кіраўніцтва (нац. правадыр — Прыма дэ Рывера). Стварыла парт. міліцыю, якая дзейнічала тэрарыст. метадамі. Супрацоўнічала з італьян. і ням. фашыстамі. Варожа ставілася да ісп. рэспублікі 1931—36, пасля перамогі на выбарах Нар. фронту забаронена (сак. 1936). Актыўна падтрымала антырэсп. мяцеж (ліп. 1936), з 1937 адзіная легальная паліт. партыя на чале з Ф.Франка, прыняла назву «Ісп. фаланга традыцыяналістаў і хунт нацыянал-сацыялісцкага наступлення». Лічылася адным з гал. элементаў дыктатуры Франка; не адыгрывала самаст.паліт. ролі. Паводле дэкрэта 1958 ператворана ў грамадска-паліт. рух, у 1967 заменена Нац. рухам (распушчаны ў 1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУКДЭ́НСКАЯ БІ́ТВА 1905,
наступальная аперацыя яп. войск 19 лют. — 10 сак. ў руска-японскую вайну 1904—05. Пасля капітуляцыі рас. гарнізона Порт-Артура (снеж. 1904) і няўдачы студзеньскага наступленнярас. войск на Сандэпу стратэгічнае становішча рас. арміі ў Маньчжурыі ўскладнілася. Аднак рас. сілы (293 тыс. штыкоў і шабляў, 1494 гарматы і 56 кулямётаў), пад кіраўніцтвам ген.-ад’ютанта А.М.Курапаткіна рыхтаваліся да наступлення, запланаванага на 25 лютага. Але яп. войскі (270 тыс. штыкоў і шабляў, 1062 гарматы і 200 кулямётаў) пад кіраўніцтвам маршала І.Аямы апярэдзілі расіян і 19 лютага перайшлі ў наступленне. Вышэйшае рас. камандаванне дзейнічала нерашуча і не здолела арганізаваць зладжанае кіраўніцтва. У выніку паспяховых дзеянняў яп. войск навісла пагроза акружэння рас. арміі ў раёне г. Мукдэн (Шэньян). Рас. войска вымушана было адступіць на 175 км на Пн ад Мукдэна, дзе заставалася да канца вайны. Гэта паражэнне рас. арміі вызначыла зыход вайны на карысць Японіі (гл.Портсмуцкі мірны дагавор 1905).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНАПАРТЫ́ЗМ,
гістарычны тэрмін, якім першапачаткова пазначалі паліт. рэжымы Напалеона I і Напалеона III у Францыі. Ужываецца з 19 ст. Адметны абаронай інтарэсаў буйной буржуазіі, апорай на армію і кансерватыўныя слаі сялянства, лавіраваннем паміж рознымі паліт. сіламі грамадства, спалучэннем дэмагогіі з палітыкай наступлення на дэмакр. свабоды і рэв. рух. У шырокім сэнсе банапартызм — антыдэмакр. дыктатура пэўных сац. груп, што лавіруюць паміж рознымі сіламі грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ЎЧА́СТАК АТРА́ДАЎ ЗАСЛО́НЫ,
аб’яднанне атрадаў Чырв. Арміі з мэтай абароны Сав. Рэспублікі на зах. напрамку ад магчымага наступленнягерм. войск у 1918. Створаны 29.3.1918 на аснове дырэктывы Вышэйшага савета абароны Рэспублікі. Уключаў атрады: Аршанскі, Бранскі, Віцебскі, Курскі, Невельска-Вялікалуцкі, Рослаўскі, Смаленскі. Участак узначальваўся Ваен. саветам — ваен. кіраўнік У.М.Ягор’еў і 2 (з 29 жн. 3) ваен. камісары. 11.9.1918 перафарміраваны ў Заходні раён абароны 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХО́ТА (Іван Рыгоравіч) (9.6.1918, в. Папаснае Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 21.10.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1942. Камандзір танк. роты старшы лейт. М. вызначыўся ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл.: у час варожай контратакі падбіты і ахоплены полымем свой танк ён накіраваў на батарэю праціўніка, знішчыў яе гарматы, што садзейнічала поспеху наступленнятанк. батальёна; згарэў у танку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЕСІЛЕ́ЗСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1945,
наступальныя баі 1-га Украінскага фронту (Маршал Сав. Саюза І.С.Конеў) 15—31 сакавіка; частка стратэг.наступленняСав. Арміі ў студз.—сак. 1945 на фронце ў 1200 км ад Балтыйскага м. да Дуная ў час 2-й сусв. вайны. У выніку правядзення Вісла-Одэрскай аперацыі 1945 і Ніжнесілезскай аперацыі 1945сав. войскі выйшлі да рэк Одэр і Нейсе. Мэта аперацыі — акружэнне і разгром групоўкі ворага на ПдЗ ад Опельна і выхад у перадгор’і Судэтаў. У паласе наступленнясав. войскаў абараняліся 1-я танк. і 17-я арміі групы армій «Цэнтр». 2 ударныя групоўкі Укр. фронту (на Пн і на Пд ад Опельна) 15 сак. перайшлі ў наступленне, пераадолелі тактычную зону абароны праціўніка, 18 сак. акружылі 5 ням. дывізій на ПдЗ ад Опельна і 19—20 сак. ліквідавалі іх (каля 60 тыс.чал., у т. л. 18 тыс. палонных). У выніку сав. войскі авалодалі паўд.-зах. часткай Верхняй Сілезіі і да 31 сак. выйшлі на рубеж Штрэлен, р. Нейсе, Долен — у перадгор’і Судэтаў і занялі зручнае становішча для нанясення ўдару на Дрэздэнскім і Пражскім напрамках.