дзетаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Прызначаны для нараджэння патомства; палавы. Дзетародныя органы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антэната́льны

(ад лац. ante = да + natalis = які датычыць нараджэння)

звязаны з жыццём ва ўлонні мацеры, да нараджэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аднаго́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м., чый або з кім (разм.).

Чалавек аднаго года нараджэння з кім-н.; равеснік.

|| ж. аднаго́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радзі́ма, -ы, ж.

1. Бацькаўшчына, родная краіна.

Абарона Радзімы.

2. Месца нараджэння, узнікнення, паходжання каго-, чаго-н.

Паехаць на сваю радзіму.

Радзіму, як і маці, не выбіраюць (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ідыёт, -а, М -ёце, мн. -ы, -аў, м.

1. Разумова адсталы, недаразвіты ад нараджэння чалавек.

2. Дурань, тупіца (разм., лаянк.).

|| ж. ідыётка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

D. O. B. (скар. ад date of birth) да́та нараджэ́ння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

загс, ‑а, м.

Аддзел выканкома, які рэгіструе факты нараджэння, смерці, шлюбу, разводу і пад.

[З пачатковых літар слоў: запіс актаў грамадзянскага стану.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

urodziny

urodzin|y

дзень нараджэння;

wszystkiego najlepszego w dniu urodziny! — усяго найлепшага ў дзень нараджэння!; найлепшыя пажаданні ў дзень нараджэння!;

obchodzić urodziny — святкаваць дзень нараджэння

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

імяні́ны, -нін.

1. Асабістае свята каго-н., якое выпадае на той дзень, калі царква адзначае памяць аднайменнага святога.

І.

Тамары.

2. Дзень нараджэння.

Спраўляць і. (разм.).

|| прым. імяні́нны, -ая, -ае.

І. пірог.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; зак.

1. Здзейсніцца, ажыццявіцца.

Яго мара споўнілася.

2. Пра час, дасягненне якога-н. узросту.

Споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння вучонага.

|| незак. спаўня́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)