такава́ць, ‑куе; незак.

Рабіць своеасаблівыя рухі і спяваць, падклікаючы самку ў перыяд спарвання (пра самцоў некаторых птушак). Зухавата, весела такуе [цецярук], Выпінае грудку напаказ. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хаз, ‑у, м.

1. Спец. Большая тоўстая частка шкуры з крыжа каня.

2. Уст. Лепшы край кавалка тканіны, як у час продажу клалі напаказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

for effect

напака́з, разьлі́чаны на эфэ́кт

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

for show

напака́з, каб прыцягну́ць ува́гу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

афішы́раваць

(фр. afficher)

выстаўляць напаказ, падкрэсліваць што-н. сваімі паводзінамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

showiness

[ˈʃoʊɪnəs]

n.

пы́шнасьць f., раско́ша напака́з, шыко́ўнасьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Вы́піндырыць ’выставіць напаказ, убраўшы пышна; выгаварыць’ (Нас.). Запазычанне з польск. wypindrować ’дзіўна адзецца’. Параўн. польск. pinda ’франціха’. Магчыма, сюды ж чэш. дыял. pinda ’стары паношаны гальштук’. Брукнер (414) супастаўляе з прыпевам pindu‑ryndu. Далей няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каке́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Імкнуцца сваімі паводзінамі, манерамі спадабацца, звярнуць на сябе ўвагу. Какетнічаць з мужчынамі.

2. перан.; чым. Рысавацца, выстаўляць напаказ што‑н. як сваю асаблівую перавагу. Какетнічаць сваёй аб’ектыўнасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

splurge1 [splɜ:dʒ] n. infml выстаўле́нне напака́з; паказу́ха; выхва́льства, хвальба́;

have a splur ge развярну́цца на ўсю моц; выстаўля́цца, выхваля́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пу́бліка, -і, ж., зб.

1. Людзі, якія знаходзяцца дзе-н. у якасці гледачоў, слухачоў, наведвальнікаў і пад., а таксама ўвогуле людзі, грамадства.

Тэатральная п.

Чытацкая п.

На публіку (гаварыць, рабіць і пад.: напаказ; разм., неадабр.).

2. Група або разрад людзей, аб’яднаных па якіх-н. агульных прыметах (разм., жарт. або неадабр.).

Няварта вадзіцца з такой публікай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)