СУКУЛЕ́НТЫ (ад лац. succulentus сакавіты),

шматгадовыя расліны з сакавітым, мясістым лісцем (агавы, алоэ) або сцёбламі (кактусавыя, некат. малачаі); тып ксерафітаў. Пашыраны ў пустынях Цэнтр., Паўн., Паўд. Амерыкі і Паўд. Афрыкі. Пераносяць высокія т-ры паветра, але не вытрымліваюць абязводжвання. На Беларусі С. пераважна з сям. таўсцянкавых (напр., расходнік, скочкі). У працэсе эвалюцыі ў С. выпрацавалася здольнасць назапашваць ваду ў лісці або сцёблах з моцна развітой ваданоснай парэнхімаю. Некат. кактусы канцэнтруюць у сцёблах 1—3 т вады, а спец. прыстасаванні (тоўсты кутынізаваны эпідэрміс, валаскі, невял. колькасць вусцейкаў і інш.) дазваляюць эканомна расходаваць яе. Святлолюбівыя расліны.

т. 15, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Спаро́міць ‘падганяць, прыскорваць’, спаро́міцца ‘спяшацца’, ‘паспяваць, упраўляцца’ (Нас.), ‘назапашваць, збіраць; запасіць’, спо́рам ‘назапашванне’ (Ласт.). Відаць, да спор 1, у аснове дзеепрыметнік на ‑ом ад спары́ць ‘памнажаць, прыбываць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

áufspeichern vt скла́дваць у сві́ран; назапа́шваць, запа́сіць, збіра́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

amass

[əˈmæs]

v.t.

зьбіра́ць; назапа́шваць

to amass a fortune — нажы́ць бага́цьце

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ска́пливать несов. назапа́шваць, запа́сіць, збіра́ць; (приобретая, увеличивать) набыва́ць, прымнажа́ць, намнажа́ць;

ска́пливать де́ньги запа́сіць (збіра́ць) гро́шы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zusámmenscharren vt

1) зграба́ць

2) разм. збіра́ць, назапа́шваць (грошы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zgromadzać

незак.

1. збіраць; склікаць;

2. збіраць; назапашваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЭЛЕКТРАЁМІСТАСЦЬ,

фізічная велічыня, якая характарызуе здольнасць правадніка (сістэмы праваднікоў) назапашваць і ўтрымліваць зарад электрычны.

Э. адасобленага правадніка залежыць ад яго формы, памераў, дыэлектрычнай пранікальнасці асяроддзя і роўная C = Q/φ, дзе Q і φ — зарад і патэнцыял правадніка адносна бясконца аддаленага пункта. Узаемная Э. двух праваднікоў роўная адносінам эл. зараду, які пераносіцца з аднаго правадніка на другі, да змены рознасці іх эл. патэнцыялаў, што пры гэтым узнікае. У прыватнасці, Э. кандэнсатара электрычнага C = Q/(φ1−φ2), дзе Q — зарад кандэнсатара, а φ1 і φ2 — патэнцыялы яго абкладак. Э. ізаляванай сферы ў вакууме, патэнцыял якой φ = Q 4π ε0 R , вызначаецца яе радыусам R: C = 4πε0R, дзе ε0 — электрычная пастаянная. Э. вымяраецца маставымі вымяральнымі прыладамі (фарадметрамі), звычайна метадам параўнання невядомай Э. з эталоннай. Адзінка Э. ў сістэме СІ — фарад.

т. 18, кн. 1, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

squirrel [ˈskwɪrəl] n. вавёрка;

a squirrel hat ша́пка з вавёркі;

a squirrel cage вавёрчына кле́тка з ко́лам

squirrel away [ˌskwɪrələˈweɪ] phr. v. прыхо́ўваць, назапа́шваць (што-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кандэнсава́ць

(лац. condensare = згушчаць)

1) ператвараць пару, газ у вадкі стан;

2) згушчаць што-н. (напр. к. малако);

3) назапашваць што-н. (напр. к. энергію).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)