закры́ты, -ая, -ае.
1. Які мае дах, сценкі.
З. вазок.
2. Не для ўсіх даступны.
Закрытае пасяджэнне (пасяджэнне пры зачыненых дзвярах, не публічнае). З. конкурс (з пэўнай колькасцю ўдзельнікаў).
3. Скрыты, унутраны (спец.).
Працякаць у закрытай форме (пра хваробу). З. пералом.
○
Закрытае галасаванне — тайнае галасаванне.
Закрытае мора — мора, усе берагі якога належаць адной дзяржаве.
Закрытая навучальная ўстанова — навучальная ўстанова, у якой навучэнцы жывуць на поўным утрыманні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
суво́равец, -раўца, мн. -раўцы, -раўцаў, м.
Выхаванец сувораўскага вучылішча.
|| прым. суво́раўскі, -ая, -ае.
○
Сувораўскае вучылішча — спецыялізаваная сярэдняя ваенная навучальная ўстанова, якая рыхтуе выхаванцаў да паступлення ў вышэйшыя ваенныя вучылішчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВТУЗ м. (вы́сшее техни́ческое уче́бное заведе́ние) ВТНУ (вышэ́йшая тэхні́чная навуча́льная ўстано́ва);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вну ж., нескл. (вышэ́йшая навуча́льная ўстано́ва) вуз м., скл. (вы́сшее уче́бное заведе́ние)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
медвну нескл. (медыцы́нская вышэ́йшая навуча́льная ўстано́ва) медву́з м. (медици́нское вы́сшее уче́бное заведе́ние)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кансервато́рыя, ‑і, ж.
Вышэйшая музычная навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў у галіне музычнага мастацтва — выканаўцаў, кампазітараў, музыказнаўцаў.
[Іт. conservatorio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гімна́зія, ‑і, ж.
У дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых зарубежных краінах — агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова. Жаночая гімназія. Класічная гімназія.
[Ад грэч. gymnásion — месца для гімнастычных практыкаванняў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Bíldungsanstalt f -, -en навуча́льная ўстано́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Léhranstalt f -, -en навуча́льная ўстано́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
педвну нескл., ж. (педагагі́чная вышэ́йшая навуча́льная ўстано́ва) педву́з м. (педагоги́ческое вы́сшее уче́бное заведе́ние)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)