прагназава́ць, -у́ю, -у́еш, -у́е; -у́й; зак. і незак., што (кніжн.).

Саставіць (састаўляць) прагноз.

П. развіццё навукі.

|| наз. прагназава́нне, -я, н.

Навуковае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палажэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Звод правіл, законаў, якія датычацца чаго-н.

П. аб выбарах.

2. Навуковае сцверджанне, сфармуляваная думка.

Асноўныя палажэнні кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак., што.

Загадзя ўлічваць, угадваць магчымасць паяўлення, недахопу чаго-н.

П. ход падзей.

П. віруснае захворванне.

|| наз. прадба́чанне, -я, н.

Навуковае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэхнало́гія, -і, ж.

Сукупнасць вытворчых метадаў і працэсаў у пэўнай галіне вытворчасці, а таксама навуковае апісанне спосабаў вытворчасці.

Т. апрацоўкі металаў.

|| прым. тэхналагі́чны, -ая, -ае.

Т. працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпо́тэза, -ы, мн. -ы, -тэз, ж.

Навуковае меркаванне, якое прыводзіцца для тлумачэння тых ці іншых з’яў і патрабуе тэарэтычнага абгрунтавання і праверкі на вопыце, перш чым стаць навуковай тэорыяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bulletin [ˈbʊlətɪn] n.

1. зво́дка, інфармацы́йнае паведамле́нне

2. бюлетэ́нь, перыяды́чнае выда́нне (навуковае)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

эды́цыя, ‑і, ж.

Навуковае выданне помнікаў пісьменнасці, фальклору, твораў класікаў літаратуры і пад.

[Лац. editio — выданне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bursar

[ˈbɜ:rsər]

n.

ска́рбнік -а m. (навуко́вае ўстано́вы)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

фідэі́зм, ‑у, м.

Ідэалістычны напрамак у буржуазнай філасофіі, які адмаўляе навуковае пазнанне свету і замяняе яго рэлігійнай верай.

[Ад лац. fides — вера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бібліягра́фія, -і, мн. -і, -фій, ж.

1. Навуковае сістэматызаванае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якой-н. прыкмеце.

2. Спіс кніг і артыкулаў па якім-н. пытанні, прадмеце.

Б. па гісторыі.

|| прым. бібліяграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)