агульнае палажэнне статыстычнай фізікі, паводле якога кожны мікраскапічны працэс у раўнаважнай сістэме працякае з той жа скорасцю, што і адваротны яму. Скорасць працэсу ў гэтым выпадку разглядаецца ў статыстычным сэнсе як сярэдняе значэнне скорасці вял. колькасці аднолькавых мікрапрацэсаў. У квантавай тэорыі Д.р.п. выяўляецца ў роўнасці імавернасцей прамога і адваротнага працэсаў. Выкарыстоўваецца пры рашэнні задач фіз. і хім. кінетыкі, пры вызначэнні характарыстык квантавых пераходаў і працэсаў сутыкнення атамных і ядз. часціц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
mikroskopijny
мікраскапічны;
rozmiarów ~ch — мікраскапічнай велічыні
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
НАСТО́К (Nostoc),
род сіне-зялёных водарасцей сям. настокавых. Каля 40 відаў. Пашыраны амаль па ўсіх кліматычных зонах. Жывуць у прэсных вадаёмах, на глебе, у каранёвых патаўшчэннях некат. вышэйшых раслін (напр., канюшыны, сагаўніка), кампанент лішайнікаў (сям. калемавых). На Беларусі 7 відаў Н.; балотны (N. paludosum), Кільмана (N. kihlmani), кропкападобны (N. punctiforme), Лінка (N. linckia), мікраскапічны (N. microscopicum), слівападобны (N. prumiforme), слізісты (N. gelatinosumj.
Калоніі — шарападобныя (дыяметрам да 5 см), коркападобныя або ніткападобна-кусцістыя ў выглядзе дзярнінак. Размнажэнне абрыўкамі нітак і спорамі. Здольныя да азотфіксацыі Ва Усх. Азіі спажываюць у ежу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНУЛАМЕ́ТРЫЯ (ад лац. granulum зярнятка + ...метрыя), грануламетрычны аналіз, механічны аналіз,
сукупнасць прыёмаў вызначэння наяўнасці розных па велічыні фракцый зерняў у асадкавых горных пародах, карысных выкапнях, глебах і штучных матэрыялах. Выкарыстоўваецца ў геалогіі для класіфікацыі, вызначэння калектарскіх уласцівасцей пластоў, умоў утварэння парод і інш., горнай справе — для ацэнкі якасці горнай масы, вынікаў узрыўных работ, пры абагачэнні карысных выкапняў, у грунтазнаўстве, інж. геалогіі і інш. Адрозніваюць метады дыферэнцыяльныя (метад планіметрыі і мікраскапічны аналіз з мадыфікацыямі — метад сканіравання, імпульсны, кандуктаметрычны) і інтэгральныя (сітавы і гідраўлічны аналізы). Вынікі грануламетрыі адлюстроўваюць у выглядзе лічбавых табліц або графічна. Найб. пашыраныя графікі гістаграмы, кумулятыўныя крывыя і крывыя размеркавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
макраскапі́чны
(ад макра + гр. skopeo = гляджу)
бачны простым вокам, без мікраскопа (параўн.мікраскапічны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
субмікраскапі́чны
(ад суб- + мікраскапічны)
нябачны ў аптычны мікраскоп, меншы за даўжыню хвалі святла.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
microscopic
[,maɪkrəˈskɑ:pɪk]
adj.
1) мікраскапі́чны
2) ве́льмі мале́нькі, мале́нечкі
3) мікраско́пны, пры дапамо́зе мікраско́па (напр. дасьле́даваньне)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
варсі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Валасок ворсу.
2. Тонкі валасок на паверхні раслінных і жывёльных арганізмаў. Шырокая агрубелая далонь з цьмянымі варсінкамі і сінімі набраклымі вугламі [вен] адбілася на бліскучай паверхні кафейніка.Хадкевіч.
3.Спец.Мікраскапічны выраст на слізістай абалонцы тонкіх кішак, праз які ўсмоктваюцца пажыўныя рэчывы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бро́сня, ‑і, ж.
1.Мікраскапічны грыбок, які развіваецца на заражанай гніллю вадкасці або волкай паверхні чаго‑н.; плесня. Смятана пакрылася тоўстым слоем бросні.
2. Зялёная паверхня з водарасцей, якой пакрываецца застаялая вада. Ні параходы, ні баржы, ні плыты не плылі па Дзвіне; бросняй зарасталі рачныя затокі.Хадкевіч.//перан. Атмасфера застойнасці, праяўленне адмоўных з’яў, пошласці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
батрыяміко́з
(ад гр. botrys = гронка + мікозы)
хранічная інфекцыйная хвароба коней, радзей буйной рагатай жывёлы, авечак, свіней з групы мікозаў, узбуджальнік якой мікраскапічны грыбок; характарызуецца пухлінападобным разрастаннем злучальнай тканкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)