*Мя́кчык, мʼя́кчык ’самаробны меч мяч’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем мʼяккі і мячык. Матывацыя: самаробны мяч з воўны значна мякчэйшы, чым гумовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цэлуло́ідны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цэлулоіду; зроблены з цэлулоіду. Цэлулоідныя цацкі. Цэлулоідны мячык. □ Хлопцы селі. Лётчык насунуў над імі цэлулоідны каўпак, памахаў рукою партызанам.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гумаля́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Уст. Гума 1, рызіна. Мяч з гумалястыкі. □ Разам з гэтымі прыпасамі ляжаў мячык і чалавек з гумалястыкі, у якога трэба было толькі дзьмухнуць, каб ён загукаў, як жывы.Колас.
[Ням. Gummielastikum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мяч, мя́чык, ме́чык ’шар для гульні, зроблены з пругкага матэрыялу’, драг.мнеч, пруж.мʼяч ’тс’ (ТСБМ, Бяльк., Янк. 1, Рам. 8, Сл. ПЗБ, КЭС), ме́чык ’мячык з валовай шэрсці, абшыты панчохай’ (Растарг.). Укр.мʼяч, мняч, рус.мяч, чэш.míč, ст.-чэш.mieć, славен.mȇč, mẹ́čá ’тс’, серб.-харв.меча ’нешта мяккае, мякіш, сярэдзіна’, балг.ме́чка ’хлеб з сырам, спечаны ў выглядзе кулі’. Прасл.měcь ’нешта сціснутае, скамечанае’, утворанае ад mękъ(kъ) ’мягкі’ пры дапамозе суфікса ‑jь (Бернекер, 2, 42; Міклашыч, 189; Фасмер, 3, 32; Махэк₂, 362; Бязлай, 2, 173).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тэ́ніс
(англ. tennis)
спартыўная гульня ў мячык, які перакідваецца ўдарамі ракеткі на спецыяльнай пляцоўцы (корт1), раздзеленай сеткай;
настольны т. — тое, што і пінг-понг.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэ́ніс
(англ. tennis)
спартыўная гульня ў мячык, які перакідваецца ўдарамі ракетак ад аднаго гульца да другога праз нізкую сетку, што раздзяляе корт.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
кру́глы, -ая, -ае.
1. Які мае форму круга, шара, кола або падобны да іх па форме.
К. мячык.
К. стол.
2. Поўны, абсалютны (разм.).
Круглая сірата.
К. выдатнік.
3. Вылічаны без дробавых адзінак.
Круглыя лічбы.
4. Увесь, цэлы (у спалучэнні са словамі год, дзень, суткі).
◊
Круглая (кругленькая) сума — пра вялікія грошы.
|| памянш.-ласк.кру́гленькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; разм.).
|| наз.круглата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)