ме́шаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад мясіць.

ме́шаны 2, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і мяшаны (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́шаны I ме́шенный; мя́тый; см. мясі́ць1

ме́шаны II, см. мяша́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

knten vt

1) мясі́ць, мяць

2) масажы́раваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

tread grapes

мясі́ць, тапта́ць нага́мі вінагра́д (пры вы́рабе віна́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

*Мелава́ць, мелова́ць ’гнесці, таптаць, мясіць’ (ТС). Польск. велікапольск. międlowac ’церці лён’, варм.-мазур. tarlica międlowna ’церніца’. Утворана ад наз. mędlo, якое да męti ’мяць, мясіць’. Аб пераходзе ę > бел. я > е гл. Карскі, 1, 104–105.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

knead

[ni:d]

v.t.

1) мясі́ць е́ста, глі́ну)

2) разьміна́ць, рабі́ць маса́ж

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Не́збалазь ’ахвота’: Ікия вам нёзбылызь грязь іціць мясіць (Юрч. Фраз. 1). Гл. небалазь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мелава́ты, меловаты ’непаваротлівы, павольны’ (ТС). Да мелава́цьмясіць, таптаць’ > ’таптацца на месцы, мяцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́гус ‘бульбяная бабка’ (Сцяшк. Сл.). Паходжанне няяснае. Відаць, запазычана вусным шляхам з ідыш, параўн. tejgexe ‘бабка, запяканка’, што ад ням. Teig ‘цеста’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 792), якое ўзыходзіць да і.-е. *dheigh‑мясіць цеста’, больш ранняе ‘мясіць гліну’, адкуль і грэч. τεῖχοης; ‘мур’, τοῖχος ‘сцяна’ (Duden. Ethymologie, 841).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

splatter

[ˈsplætər]

1.

v.i.

хлю́паць

2.

v.t.

мясі́ць гразь; расплю́хваць

3.

n.

хлюпата́ f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)