спецыфічны тып агараджальнай канструкцыі будынкаў (фахверка) на Беларусі. Аснову канструкцыі складаў драўляны каркас з верт. стоек, злучаных гарыз. бэлькамі, раскосамі і крыжовымі сувязямі. Прамежкі паміж элементамі каркаса запаўнялі каменем, цэглай або глінай, часта атынкоўвалі і бялілі, а каркас пакідалі адкрытым, і ён утвараў на паверхні сцен характэрны дэкар. малюнак.
Тэхніка «П.м.» запазычана з Зах. Еўропы. Пашырана ў 15—17 ст. у буд-ве пераважна малапавярховых абарончых збудаванняў (брама замка ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на), жылых, гасп. і вытв. будынкаў. У 18 ст.дэкар. матывы «П.м.» выкарыстоўваліся для аздаблення сцен манум. драўляных будынкаў (брама Пінскага замка). У тэхніцы «П.м.» да пач. 20 ст. пабудаваны жылыя дамы ў вёсках Грозаў Капыльскага, Заазер’е Нясвіжскага р-наў Мінскай вобл., гасп. пабудова ў в. Манькавічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл., вадзяны млын у в. Гервяты Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. і інш.
Ю.А.Якімовіч.
Жылы дом, пабудаваны ў тэхніцы «прускага муру» ў вёсцы Заазер’е Нясвіжскага раёна Мінскай вобл.Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ба́бін мур ’расліна Lycopodium annotinum L., Lycopodium clavatum L., дзераза гадавая, дзераза звычайная’ (Кіс.), бабій мур (Нас.). Запазычанне з польск.babimór ’Lycopodium clav. L.’ і г. д. (іншая яго назва morzybaba). Махэк (Jména rostl., 247) лічыць, што польская назва расліны адлюстроўвае лячэбныя і магічныя яе ўласцівасці (магчыма, звязаныя з лячэннем жаночых хвароб).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ни гугу́разг. ні гугу́, ні мур-му́р.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гугу́/ни гугу́разг., в знач. сказ. ні мур-мур.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
му́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Ціха вурчаць, утвараючы гукі «мур-мур». Выгінаючы спіну, [кот] муркае і трэцца аб гаспадарову нагу.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
brickwork[ˈbrɪkwɜ:k]n.
1.мур; мурава́нне
2.pl.brickworks цаге́льны заво́д, цаге́льня
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
цяжэ́рны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Надзвычай цяжкі. А лёд, бы мур сцямна-зялёны, Чуць на сярэдзіне падняты, Ляжыць, цяжэрны і зацяты.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчур1, ‑а́, м.
Невялікая птушка сямейства ўюрковых.
шчур2, ‑а, м.
У славянскай міфалогіі — далёкі продак, роданачальнік. Жылі там шчуры і прашчуры нашы.
шчур3, ‑а́, м.
Абл. Пацук. Стукнуў хтось — ён [Сымон] раптам скок! Прытуліўся ў кут, у цёмны, Дух стаіўшы, ні мур-мур! Скуль жа стук той патаёмны? Ці прабег дзе проста шчур?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ке́льня, ‑і, ж.
Прылада муляра, тынкоўшчыка ў выглядзе трохвугольнай лапаткі для набірання і нанясення раствору на мур. На рыштаваннях новых дамоў у руках муляроў мільгалі кельні са свежым растворам.Якімовіч.
[Польск. kielnia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
máuernvt і vi кла́сці мур, мурава́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)