мовазна́вец, -на́ўца, мн. -на́ўцы, -на́ўцаў, м.

Спецыяліст у галіне мовазнаўства.

|| прым. мовазна́ўчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінгві́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Навука аб мове; мовазнаўства.

|| прым. лінгвісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лексікало́гія, -і, ж.

Раздзел мовазнаўства, які разглядае і тэарэтычна асэнсоўвае слоўнікавы склад мовы.

|| прым. лексікалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

семасіяло́гія, -і, ж.

Раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнні слоў і выразаў, а таксама змены гэтых значэнняў.

|| прым. семасіялагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лінгвістыка, гл. Мовазнаўства

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сацыялінгві́стыка ж. социолингви́стика;

с. — раздзе́л мовазна́ўства — социолингви́стика — разде́л языкозна́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тапані́міка, -і, ДМ -міцы, ж. (спец.).

Раздзел мовазнаўства, які вывучае тапонімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыянавання.

|| прым. тапанімі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фанало́гія, -і, ж.

1. Раздзел мовазнаўства: вучэнне аб фанемах.

Падручнік па фаналогіі.

2. Сістэма фанем мовы.

Беларуская ф.

|| прым. фаналагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

językoznawstwo

н. мовазнаўства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

linguistics

[lɪŋˈgwɪstɪks]

n.

мовазна́ўства n., моваве́да, лінгві́стыка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)