tuneful [ˈtju:nfəl] adj. музыка́льны; мелады́чны, гармані́чны;

a tuneful ear музыка́льны слых

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фігура,

знешнія абрысы прадмета, чалавечага цела; пазіцыя аб’екта пры выкананні пэўных рухаў; мастацкае адлюстраванне постаці чалавека або жывёлы; моўны зварот; меладычны элемент; ігральная фішка; важная значная асоба.

т. 16, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

храматы́зм, ‑у, м.

1. У фізіцы — уласцівасць белага праменя раскладацца на прамяні рознага колеру.

2. У музыцы — узыходны і сыходны меладычны рух па паўтонах.

[Ад грэч. chrómatismós.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

harmonious [hɑ:ˈməʊniəs] adj.

1. гармані́чны; які́ гарманізуе; сугу́чны

2. дру́жны, зго́дны, адпаве́дны; мі́рны

3. мелады́чны, мілагу́чны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

напе́ўны, ‑ая, ‑ае.

Пявучы, меладычны. Напеўны верш. □ І час сяўбы ўжо варожаць Напеўным, крыкам жураўлі. Колас. [Дзяўчына] падабалася.. [Пятру]. І голас у яе быў пяшчотны, напеўны. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтана́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Рытміка-меладычны лад мовы, чаргаванне павышэнняў і паніжэнняў тону голасу пры вымаўленні.

Пытальная і.

Апавядальная і.

2. Харакгар вымаўлення, які выражае пачуцці таго, хто гаворыць.

Сардэчная і.

Аратарскія інтанацыі.

3. Дакладнае па вышыні выкананне ўсіх музычных гукаў.

Фальшывая і.

|| прым. інтанацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

музыка́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны да музыкі; які тонка разумее музыку. Музыкальныя здольнасці. Музыкальная натура.

2. Прыемны для слыху; меладычны. Музыкальны голас. □ Купала як паэт вельмі даражыць музыкальным бокам паэзіі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кадэ́нцыя, ‑і, ж.

1. Гарманічны або меладычны абарот, які завяршае музычны твор або яго частку, падкрэсліваючы кампазіцыйную цэласнасць твора.

2. Вольная імправізацыя віртуознага характару, якая выконваецца сола і ўваходзіць у склад інструментальнага канцэрта.

[Іт. cadenza.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

када́нс

(фр. cadence)

гарманічны або меладычны абарот, які завяршае музычны твор, падкрэсліваючы яго кампазіцыйную цэласнасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

silvery [ˈsɪlvəri] adj.

1. серабры́сты;

a silvery surface серабры́стая паве́рхня

2. чы́сты, я́сны, мелады́чны (пра гук);

a silvery voice серабры́сты го́лас (жаўрука)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)