ураўне́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Матэматычная роўнасць з адной або некалькімі невядомымі велічынямі, якая захоўвае сваю сілу толькі пры пэўных значэннях гэтых велічынь.

У. з двума невядомымі.

Інтэгральнае ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Réchenformel f -, -n матэматы́чная фо́рмула

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

тэрмінало́гія, ‑і, ж.

Сукупнасць тэрмінаў у якой‑н. галіне навукі, мастацтва, грамадскага жыцця. Матэматычная тэрміналогія. // Раздзел лексікалогіі, які займаецца вывучэннем тэрмінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матэматы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. матэматы́чны матэматы́чная матэматы́чнае матэматы́чныя
Р. матэматы́чнага матэматы́чнай
матэматы́чнае
матэматы́чнага матэматы́чных
Д. матэматы́чнаму матэматы́чнай матэматы́чнаму матэматы́чным
В. матэматы́чны (неадуш.)
матэматы́чнага (адуш.)
матэматы́чную матэматы́чнае матэматы́чныя (неадуш.)
матэматы́чных (адуш.)
Т. матэматы́чным матэматы́чнай
матэматы́чнаю
матэматы́чным матэматы́чнымі
М. матэматы́чным матэматы́чнай матэматы́чным матэматы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ло́гіка ж. Lógik f -;

матэматы́чная ло́гіка mathemátische Lógik

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тэрмінало́гія ж. Terminologíe f -;

матэматы́чная тэрмінало́гія mathemátische Terminologíe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

СТАТЫСТЫ́ЧНАЯ МАДЭ́ЛЬ,

матэматычная мадэль, дзе назіраная фіз. велічыня разглядаецца як выпадковая велічыня з імавернаснымі характарыстыкамі, якія падлягаюць вызначэнню ці ацэньванню. Гл. таксама Монтэ-Карла метад, Статыстычнае ацэньванне, Статыстычнае мадэліраванне, Статыстычнае рашэнне.

т. 15, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сімвалічная логіка, гл. Матэматычная логіка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЛЕРА ПРАБЛЕ́МА матэматычная гіпотэза ў тэорыі лікаў аб сапраўдным парадку меры трансцэндэнтнасці амаль усіх лікаў. Прапанавана ў 1932 ням. матэматыкам К.​Малерам у сувязі з класіфікацыяй сапраўдных і камплексных лікаў; вырашана У.Г.Спрынджуком, які распрацаваў для яе прынцыпова новы метад — метад істотных і неістотных абласцей. Рашэнне М.п. спрыяла развіццю метрычнай тэорыі дыяфантавых набліжэнняў.

т. 10, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

матэматы́чна прысл., матэматы́чны mathemátisch;

матэматы́чная лінгві́стыка mathemátische Linguístik;

з матэматы́чнай дакла́днасцю mathemátisch genáu

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)