Ма́ска ’накладка на твар, якую надзяваюць для таго, каб не быць пазнаным’, ’маскарадны касцюм’, ’прытворства’, ’скульптура твару чалавека або галавы жывёлы’, ’засцерагальнае прыстасаванне’, ’накладка з лекавага саставу’. З рус. ма́ска, а, магчыма, таксама і з польск. maska, у якіх праз франц. ці ням. мову з італ. maschera < ст.-італ. mascara, — апошняе з араб. maschara ’насмешка, кпіны’. Сюды ж маскава́цьмаскіраваць’ (Др.-Падб.), якое з польск. maskować ’тс’, маскірава́ць ’надзяваць маску’, ’скрываць, прыкрываць што-небудзь, робячы яго непрыкметным’ (ТСБМ), успрынятае з рус. мовы; маскіра́нт ’той, хто ўмее замятаць сляды’ (віл., Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

disguise2 [dɪsˈgaɪz] v.

1. пераапрана́ць, маскірава́ць;

disguise oneself пераапрана́цца, маскірава́цца

2. змяня́ць, зме́ньваць (голас, почырк)

3. хава́ць;

He disguised his feelings. Ён схаваў свае пачуцці.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

verdcken

vt

1) накрыва́ць, закрыва́ць

2) вайск. маскірава́ць

2) уто́йваць, скрыва́ць (віну)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

maskeren

1.

vt маскірава́ць, прыхо́ўваць

2.

(sich) надзява́ць на сябе́ ма́ску, маскірава́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bblenden

vt

1) маскірава́ць (святло), зацямня́ць

2) прыглуша́ць (музыку); аўта прытушы́ць фа́ры

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

маскірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Апранацца ў маскарадны касцюм, надзяваць маску.

2. перан. Паказваць сябе не такім, як ёсць; прытварацца, прыкідвацца. [Шыпулька] гэтак умеў прыкідвацца і маскіравацца, што нават блізкія да яго людзі нічога не заўважалі. Кулакоўскі.

3. Хавацца, скрывацца ад праціўніка пры дапамозе маскіроўкі. Партызаны, маскіруючыся за купінамі, за дрэвамі, бачылі фашыстаў, як на далоні. Шчарбатаў.

4. Зал. да маскіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маскіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маскіраваць і маскіравацца. Шафёры выціскалі з .. [машын] апошняе, каб хутчэй ўскочыць у вёску, а там дзе-небудзь прытуліцца, навесці маскіроўку. Кулакоўскі. [Вера і Рамір] глядзелі адзін аднаму ў вочы і добра разумелі, што далікатныя прабачэнні не што іншае, як маскіроўка збянтэжанасці. Асіпенка.

2. Тое, чым маскіруюць, маскіруюцца. Вечарамі на вокнах вісела яшчэ цубкая чорная маскіроўка з папяровых аркушаў. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verschliern

vt

1) закрыва́ць вуа́ллю

2) перан. хава́ць, прыхо́ўваць, завуалі́раваць

3) вайск. маскірава́ць, прыкрыва́ць засло́най

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

blnden

vt

1) асляпля́ць, сляпі́ць

2) асляпля́ць, зачаро́ўваць

sich ~ lssen* — спакусі́цца

3) засланя́ць, маскірава́ць (святло)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Лічкава́ты ’прыгожы’ (браг., Мат. Гом.). Утворана ад дзеяслова ⁺лічкаваць < лі́чка < ліцо, параўн. ст.-бел. личко ’тварык’ (XVI ст.), а таксама личковати ’памячаць, пазначаць украдзенае, апазнаную рэч’ (1541 г.) і рус. кур. личковать ’класці наверх лепшыя ўзоры тавару, вырабаў’, уладз., ніжнегар. ли́чка ’шліфаванне, паліраванне вырабаў’, дан. личко́вка ’бялілы для твару’, кур. личку́н ’багамаз, які малюе толькі твар і рукі’, укр. личкуватимаскіраваць’, ’выгладжваць паверхню каменя ў млыне’, ’падбіраць рэчы лепшую да лепшай’, личко́ваний ’аздоблены з выгляду’, ’шліфаваны’. Усе да прасл. ličiti ’быць прыметным’, ’фарміраваць, утвараць’ (Слаўскі, 4, 247; Махэк₂, 331, Трубачоў, Эт. сл., 15, 81–82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)