нікчэ́мны, -ая, -ае.

1. Неістотны, нязначны.

Нікчэмная крыўда.

2. Нізкі ў маральных адносінах, нягодны.

Н. чалавек.

3. Вельмі дрэнны, няўдалы, малы.

Н. ўраджай.

|| наз. нікчэ́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няго́дны, -ая, -ае.

1. Якога нельга выкарыстаць; непрыгодны, дрэнны.

Нягодная сякера.

2. Нізкі ў маральных адносінах; паганы, нядобры.

Н. чалавек.

|| наз. няго́днасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пусто́шыць, -шу, -шыш, -шыць; незак.

1. што. Рабіць пустым, бязлюдным, руйнаваць.

Вайна пустошыла ўсё на зямлі.

2. перан., каго-што. Пазбаўляць маральных сіл, душэўнага багацця.

П. душу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бездухо́ўнасць, ‑і, ж.

Беднасць духоўнага свету, нізкі ўзровень маральных, інтэлектуальных патрэбнасцей, норм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэанталогія,

сукупнасць маральных норм медыцынскіх работнікаў.

т. 6, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

авысакаро́дзіць, ‑роджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.

Кніжн. Зрабіць высакародным, узняць у маральных і духоўных адносінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

субкульту́ра, -ы, ж.

Сукупнасць разнастайных поглядаў, маральных установак, стэрэатыпаў паводзін, якія звычайна супрацьстаяць прызнаным грамадскім нормам і характэрныя для нефармальных маладзёжных аб’яднанняў або іншых сацыяльных груп.

Сімвалы субкультур.

|| прым. субкульту́рны, -ая, -ае.

Субкультурнае асяроддзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́шлы

1. (у маральных адносінах) nedrig;

2. (безгустоўны) banl, bgeschmackt; flach, trivial [-´vĭɑ:l] (пусты, плоскі)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

беспрынцыпо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае, не выражае пэўных прынцыпаў, пазбаўлены маральных асноў. Беспрынцыповы чалавек. Беспрынцыповы падбор кадраў. Беспрынцыповае рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абанкру́ціцца, ‑ручуся, ‑руцішся, ‑руціцца; зак.

Зрабіцца неплацежаздольным даўжніком. Фірма, якой.. [Марцін] дастаўляў свіней, абанкруцілася. Карпюк. // перан. Пацярпець крах у ідэйных або маральных адносінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)