1. Моцны холад, сцюжа. Мароз браўся мацней, гулка біў у сцены.Лынькоў.Пёк добры мароз, хоць і быў ужо красавік месяц.Шамякін.// Тэмпература паветра ніжэй нуля. Два градусы марозу.// Месца, дзе вельмі холадна, сцюдзёна. Вынесці мяса на мароз. Прыйсці з марозу.// Іней, наледзь на шыбах. Люда сядзела ў кутку, каля зацягнутага марозам акна.Брыль.
2.звычайнамн. (маразы́, ‑оў). Халоднае надвор’е з вельмі нізкай тэмпературай. Маласнежная зіма, маразы, ранні прыход вясны стварылі пэўныя цяжкасці ў правядзенні палявых работ.«Звязда».
•••
Дзед Марозгл. дзед.
Мароз па скуры (па спіне) ідзе (прайшоў, прабег) — пра адчуванне холаду ад страху, моцнага хваляванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сібі́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Сібіры, уласцівы Сібіры; які жыве ў Сібіры. Сібірскія маразы. □ Пышна закусцілася на сібірскіх аблогах цёмна-зялёным дываном пшаніца.Пальчэўскі.
2. У складзе некаторых заалагічных і батанічных назваў. Сібірская яблыня. Сібірскі кедр. Сібірскі мерынос. Сібірскі кот.
•••
Сібірская язвагл. язва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖЫ́ТА (Secaled),
род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. злакаў. 6—8 відаў. Вырошчваюць (з 1—2-га тыс. да н.э.) пераважна ў краінах Паўн. паўшар’я Ж. пасяўное (S. cereale) — азімыя і яравыя формы. На Беларусі Ж. азімае — адна з найважнейшых збожжавых і кармавых прамежкавых культур.
Ж. пасяўное — аднагадовая расліна выш. 60—180 см. Каранёвая сістэма валасніковістая, магутная. Сцябло — саломіна, лісце лінейна-ланцэтнае. Каласы шчыльныя, двухрадковыя, пры выспяванні шэра- або светла-жоўтыя. Каласкі двухкветныя, каласковыя лускавінкі завостраныя, з кароткім асцюком. Зярняўкі маршчакаватыя, з глыбокай баразёнкай і невял. чубком. Зерне мае 9—13% бялкоў, 55—70 крухмалу, 1—2% тлушчу, вітаміны B1, B2, PP. Самая марозаўстойлівая культура сярод азімых злакаў, пераносіць кароткатэрміновыя маразы да -20 °C (на глыб. вузла кушчэння). Перыяд актыўнай вегетацыі 140—170 сутак. Раянаваныя сарты бел. селекцыі: тэтраплоідныя — Пухаўчанка, Верасень, Ігуменская; дыплоідныя — Радзіма, Калінка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прадба́чыцца bevórstehen*vi; sich voráussehen lássen*;
прадба́чацца маразы́ Fröste stéhen bevór;
паляпшэ́ння ў ста́не хво́рага не прадба́чыцца es ist kéine Bésserung im Zústand des Kránken voráuszusehen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Пры́маразак, часцей мн. л. пры́маразкі, пры́морозкі ’лёгкія маразы, звычайна ранішнія або начныя восенню і вясной’ (ТСБМ, Шат., Растарг.; стаўб., З нар. сл.; брасл., ваўк., Сл. ПЗБ; ТС), пры́морозок ’пачатак зімы, калі выпадае першы снег’ (ганц., ЛА, 2). Прыставачна-суфіксальныя ўтварэнні з рэалізацыяй значэння непаўнаты да маро́з1 (гл.). Відаць, арэальная паўночнаславянская інавацыя, параўн. рус.дыял.при́морозок, при́морозки ’ранішні мароз’, при́морозь ’замаразак’, при́мороз ’тс’, укр.при́морозок, при́морозь ’ранішні мароз’, чэш.přímrazek, польск.przymrozek ’прымаразак’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 515; Банькоўскі, 2, 942.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адлютава́ць, ‑туе; зак.
Перастаць лютаваць (звычайна пра мароз). Адлютавалі маразы. Цвет абляцеў духмяны з вішні.Зарыцкі.//перан. Аб спыненні вайны, разгулу рэакцыі. Родная вінтоўка! Ты прыйшла са мной у Сарочы лес, і не выпушчу цябе з рук, пакуль не адлютуе вайна і зямля не ачысціцца ад бруду, а над галавой не засвеціць чыстае неба.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выць, выю, выеш, вые; незак.
1. Працяжна і тужліва скуголіць. Трывожна брахалі і неяк жаласна і жудасна вылі сабакі.Колас.// Утвараць падобныя на выццё гукі. Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі маразы, вылі снежныя завірухі.Шамякін.Недзе поблізу грымяць гарматы. Выюць над галавой снарады.Колас.
2.Груб. Плакаць уголас, галасіць; скуголіць. Выць ад болю.
•••
Хоць воўкам вый — пра цяжкае, безвыходнае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лютава́ць, ‑тую, ‑туеш; ‑туе; незак.
1. Праяўляць лютасць, жорсткасць у дзеяннях, учынках. Дзед хварэў, бабка баялася нават выходзіць з дому: так лютавалі ў вёсцы гітлераўцы.Васілевіч.
2. Праяўляцца з вельмі вялікай сілай (пра мароз, завіруху і пад.). Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі маразы, вылі снежныя завірухі.Шамякін.Лютаваў вецер у начной цемры і сек па тварах дробным халодным дажджом.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан. Падмарозіўшы, зрабіць цвёрдым, зацягнуць лёдам; скаваць. Сена ў нас заўсёды вывозілі сярод зімы, калі маразы добра ўкуюць зямлю.Дамашэвіч./убезас.ужыв.Раней на дварэ падмарожвала, нават зусім было ўкавала ўсю гразь і ваду.Чорны.
3. Уставіць, замацаваць што‑н. шляхам канання. Укаваць звяно ў ланцуг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)