лгунья ілгу́ха, -хі ж., (после гласных) лгу́ха, -хі ж., хлусе́лька, -кі ж., маню́ка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фарысе́й, ‑я, м.
1. У Старажытнай Іудзеі — член рэлігійна-палітычнай партыі, якая абараняла інтарэсы заможных і вызначалася фанатызмам і крывадушшам.
2.перан. Ханжа, крывадушнік. [Лабановіч пра сябе:] А ён... проста — манюка, хітрэц, фарысей, ашуканец,.. фальшываманетчык, бо выдае сябе не за тое, што ён ёсць...Колас.
[Ад стараж.-яўр. pārāš.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мато́н (абразл.) ’манюка’ (жлоб., Мат. Гом.; бялын., Нар. сл.). Да мата́ць (гл.). Экспрэсіўнае адценне было прычынай мены суфікса ‑ун > ‑он.
Лыгма́ніць ’маніць, дурыць, абдурваць’ (пруж., Нар. словатв.), ’нагаворваць, паклёпнічаць’ (карэліц., Шатал.). Да лы́га1. Утворана ад ⁺лыгман ’манюка’. Аб суфіксе ‑ман гл. Сцяцко (Афікс. наз., 54).