Рагачоўскі манетны скарб

т. 13, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Віленскі манетны двор 3/85; 4/177, 569; 6/614; 11/222, 302

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БРЭ́СЦКІ МАНЕ́ТНЫ ДВОР,

адзін з цэнтраў манетнай вытворчасці ў Рэчы Паспалітай. Створаны ў Брэсце ў час грашовай рэформы 1659—66 для выпуску меднага соліда (барацінкі). Працаваў з 4.12.1665 да 16.12.1666. Соліды Брэсцкага манетнага двара падобныя на медныя соліды Віленскага манетнага двара. На іх аверсе была выява бюста Яна II Казіміра Вазы

[1648—68],

на рэверсе — герба ВКЛ («Пагоня»). Ёсць меркаванне, што б.ч. тыражу манет мае адметныя рысы: шчыт з вострым вуглом, малая манаграма, палеаграфічныя асаблівасці.

т. 3, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЛЕНСКІ МАНЕ́ТНЫ ДВОР,

асноўны цэнтр манетнай вытв-сці ВКЛ. Існаваў з канца 15 ст. да 30.12.1667. Выпускаў аболы, дэнарыі, двайныя дэнарыі, соліды (сярэбраныя), паўгрошы, грошы, 1,5-грашовікі, траякі, 4-грашовікі, шастакі, талеры, орты, злотыя, тымфы, паўдукаты, дукаты, партугалы. Да выпуску двара адносяць і сярэбраныя дэнарыі Вітаўта [1392—1430]. Да Люблінскай уніі 1569 на манетах была выява «Пагоні», у часы Стафана Баторыя — гербы ВКЛ і Каралеўства Польскага, пры Яне II Казіміру аднавілі «Пагоню». Манеты Віленскага манетнага двара вылучаюць па гербах падскарбіяў вял. літоўскіх або па знаках арандатараў двара. Вядомы лічыльныя жэтоны сярэдзіны 16 — пач. 17 ст. Віленскага манетнага двара са знакамі падскарбіяў літоўскіх.

т. 4, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

моне́тный мане́тны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

mennica

ж. манетны двор

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Münzamt

n -(e)s, -ämter мане́тны двор

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мынцаманетны двор’ (Гарб.), ст.-бел. мынца, минца, мин- ница ’манета, манетная справа, манетны двор’ (пач. XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. тупей, тіііса, тіпіса, якія з с.-в.-ням. münze ’манета’ (Булыка, Лекс. запазыч., 86; Чартко, Пыт. мовазн. і метад., 122). Аналагічна ст.-бел. мынцаръ, минцаръ, минцеръ ’загадчык манетнага двара’ (XIV ст.) — гл. Булыка, там жа, 74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мінніцаманетны двор’ (Гарб.). З польск. minnica, mennica ’тс’ і ’грош’, якое са ст.-в.-ням. muniza (> ням. Münze) < лац. monēta (Брукнер, 328). Гл. мане́та.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

monetarny

манетны; грашовы;

system monetarny — грашовая сістэма

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)