МІ́РСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала з канца чэрв. 1941 да вер. 1942 у Мірскім р-не Баранавіцкай (цяпер Гродзенскай) вобл. Складалася з груп (97 чал.) у вёсках Беражное (кіраўнікі Р.​М.​Рускіх, Я.​І.​Крамко), Лядкі (А.​Ф.​Бянецкі), Пагарэлка (І.​М.​Мацко), Сіняўская Слабада (К.​У.​Балабановіч). Да сярэдзіны ліп. 1941 падпольшчыкі дапамагалі часцям Чырв. Арміі выходзіць з акружэння, у в. Антанёва і Быковічы арганізавалі шпіталі для цяжкапараненых. Распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, збіралі і вывучалі зброю. Вясной 1942 наладзілі сувязь з партызанамі, перадавалі ім зброю. Да вер. 1942 падпольшчыкі пайшлі ў лес і стварылі партыз. атрад «Камсамольскі», які пазней з інш. атрадамі стаў базай фарміравання аднайм. партыз. брыгады. За гады вайны загінула 29 падпольшчыкаў.

т. 10, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛІ́МАВІЦКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала з кастр. 1941 да вер. 1943 на тэр. Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. Складалася з Клімавіцкай (кіраўнік В.​С.​Даніленка), Круглянскай (А.​Л.​Траццякоў) груп, 6 падгруп (А.​А.​Гардзіевіч, К.​С.​Капаева, Л.​Н.​Раханскі, М.​І.​Сталяроў, Р.​К.​Чаркасава, Г.​М.​Яйцава); налічвала 42 чал. Падпольшчыкі распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, вялі агітац. работу сярод насельніцтва, ваеннапалонных, у гарнізонах вайск. падраздзяленняў праціўніка. У 1942 наладзілі сувязь з 2-й Клятнянскай і 5-й Воргаўскай партыз. брыгадамі Смаленскай вобл., 45-м атрадам «За Радзіму» Магілёўскай вобл., перадавалі ім звесткі пра рух паяздоў па чыг. Крычаў—Унеча, перадыслакацыю вайск. часцей ворага, падрыхтоўку карных аперацый, бланкі пропускаў, пашпартоў, медыкаменты, зброю і інш. Разам з партызанамі правялі аперацыю па захопе рэзідэнта герм. разведкі. За час вайны загінула 18 падпольшчыкаў.

т. 8, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МЕЛЬСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала з 20.8.1941 да 26.11.1943 у Гомелі. Аб’ядноўвала 16 арг-цый і груп (больш за 140 чал.). Ініцыятары стварэння першых груп А.​Л.​Ісачанка, С.​П.​Купцоў, Ф.​П.​Котчанка. У ліку першых пачала дзейнічаць група І.​І.​Жалезнякова, якая ў чэрв. 1942 наладзіла сувязь з Гомельскім падп. гаркомам ЛКСМБ і партызанамі, выконвала іх заданні. З канца жн. 1941 дзейнічалі групы У.​П.​Кавалёва, Л.​А.​Кавалёвай, з вер.ліст. — Г.​Л.​Кірыкавай, М.​І.​Панчанкі, В.​Л.​Радзьковай, Л.​В.​Семяноўскай і інш. Падпольшчыкі выконвалі заданні парт. органаў, партызан, спец. груп «Уперад», «Радзіма», распаўсюджвалі антыфаш. лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, боепрыпасы, медыкаменты, ратавалі і выводзілі з горада ў партыз. атрады сав. ваеннапалонных, удзельнічалі ў дыверсіях на чыгунцы, прадпрыемствах, складах і інш. У барацьбе з фаш. захопнікамі загінула больш за 20 падпольшчыкаў. У Гомелі на ўвекавечанне іх памяці пастаўлены помнікі.

Літ.:

Кожар И.П., Рудак А.Д., Романовский В.Ф. Сильные духом // Герои подполья. 2 изд. М., 1970. Вып. 2;

Сувалов М.К. Комсомольско-молодежное подполье Гомеля в годы Великой Отечественной войны // Партии помощник боевой. Мн., 1968;

Рудак А.Д. Экзамен на зрелость. Мн., 1981.

Л.​В.​Аржаева.

т. 5, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРО́ШКАЎСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала са жн. 1941 да кастр. 1942 на чале з асн. групай у в. Прошкі Асвейскага р-на Віцебскай вобл. (кіраўнікі В.​І.​Лукашонак, Я.​У.​Фралёнак) пад кіраўніцтвам Асвейскіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ. Мела групы (каля 30 чал., беларусаў, латышоў, рускіх, яўрэяў і інш.) у в. Забор’е (Рэзекненскі пав., Латвія, кіраўнік А.​М.​Гром), Рылькі (П.​С.​Смычкоў) і Ляхава (М.​І.​Сасноўская; абедзве ў Себежскім р-не, Расія), Востраў (С.​Аржанік), Сукалі (В.​Шыпіла), піянерскае звяно ў в. Стралкі (Дз.​Зубар; усе Асвейскага р-на) і інш. Трымала сувязь з падпольшчыкамі Асвеі, Расон, Латвіі, партыз. атрадам імя Фрунзе. Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, падбіралі людзей у партызаны, зрывалі мерапрыемствы акупац. улад, вялі разведку, праводзілі дыверсіі на чыгунцы, разграмілі валасныя ўправы ў вёсках Ляхава Себежскага і Ігналіна Асвейскага р-наў, з партызанамі — ням. гарнізон у мяст. Шкяўне (Латвія). Вясной 1942 падпольшчыкі пайшлі ў партызаны. У в. Прошкі Верхнядзвінскага р-на ў гонар падполля стэла.

Літ.:

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990.

В.​М.​Кучарэнка.

т. 13, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

маладзё́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. маладзё́жны маладзё́жная маладзё́жнае маладзё́жныя
Р. маладзё́жнага маладзё́жнай
маладзё́жнае
маладзё́жнага маладзё́жных
Д. маладзё́жнаму маладзё́жнай маладзё́жнаму маладзё́жным
В. маладзё́жны (неадуш.)
маладзё́жнага (адуш.)
маладзё́жную маладзё́жнае маладзё́жныя (неадуш.)
маладзё́жных (адуш.)
Т. маладзё́жным маладзё́жнай
маладзё́жнаю
маладзё́жным маладзё́жнымі
М. маладзё́жным маладзё́жнай маладзё́жным маладзё́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

камсамо́льска-маладзё́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. камсамо́льска-маладзё́жны камсамо́льска-маладзё́жная камсамо́льска-маладзё́жнае камсамо́льска-маладзё́жныя
Р. камсамо́льска-маладзё́жнага камсамо́льска-маладзё́жнай
камсамо́льска-маладзё́жнае
камсамо́льска-маладзё́жнага камсамо́льска-маладзё́жных
Д. камсамо́льска-маладзё́жнаму камсамо́льска-маладзё́жнай камсамо́льска-маладзё́жнаму камсамо́льска-маладзё́жным
В. камсамо́льска-маладзё́жны
камсамо́льска-маладзё́жнага
камсамо́льска-маладзё́жную камсамо́льска-маладзё́жнае камсамо́льска-маладзё́жныя
Т. камсамо́льска-маладзё́жным камсамо́льска-маладзё́жнай
камсамо́льска-маладзё́жнаю
камсамо́льска-маладзё́жным камсамо́льска-маладзё́жнымі
М. камсамо́льска-маладзё́жным камсамо́льска-маладзё́жнай камсамо́льска-маладзё́жным камсамо́льска-маладзё́жных

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

камсамо́льска-маладзёжны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. камсамо́льска-маладзёжны камсамо́льска-маладзёжная камсамо́льска-маладзёжнае камсамо́льска-маладзёжныя
Р. камсамо́льска-маладзёжнага камсамо́льска-маладзёжнай
камсамо́льска-маладзёжнае
камсамо́льска-маладзёжнага камсамо́льска-маладзёжных
Д. камсамо́льска-маладзёжнаму камсамо́льска-маладзёжнай камсамо́льска-маладзёжнаму камсамо́льска-маладзёжным
В. камсамо́льска-маладзёжны (неадуш.)
камсамо́льска-маладзёжнага (адуш.)
камсамо́льска-маладзёжную камсамо́льска-маладзёжнае камсамо́льска-маладзёжныя (неадуш.)
камсамо́льска-маладзёжных (адуш.)
Т. камсамо́льска-маладзёжным камсамо́льска-маладзёжнай
камсамо́льска-маладзёжнаю
камсамо́льска-маладзёжным камсамо́льска-маладзёжнымі
М. камсамо́льска-маладзёжным камсамо́льска-маладзёжнай камсамо́льска-маладзёжным камсамо́льска-маладзёжных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мо́ладзь, -і, ж., зб.

Маладое пакаленне, маладыя людзі.

|| прым. мо́ладзевы, -ая, -ае і маладзёжны, -ая, -ае.

М. тэатр.

Маладзёжнае кафэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«Талака»,

маладзёжнае аб’яднанне.

т. 15, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЯНЬКО́ВА (Ефрасіння Савельеўна) (22.12.1923, в. Ушалы Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 19.4.1984),

адзін з кіраўнікоў падпольнага руху ў Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1958). З пач. вайны ў роднай вёсцы, наладзіла сувязь з партыз. атрадам імя Варашылава Сіроцінскай брыгады, выконвала яго заданні, вяла разведку. У пач. 1942 узначаліла Обальскае камсамольска-маладзёжнае падполле. З вер. 1943 у партызанах. Да 1967 на камс. і адм. рабоце.

т. 7, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)