марко́ўнік, -у, м.

1. зб. Націнне морквы.

2. Травяністая расліна сямейства парасонавых з лісцем, падобным да лісця морквы.

|| прым. марко́ўнікавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

семядо́ля, ‑і, ж.

Зародак лісця ў семені.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

whorl [wɜ:l] n.

1. віто́к, завіту́шка (спіралі)

2. bot. пучо́к лі́сця, кве́так на канцы́ сцябла́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

карэ́нішча, -а, н.

1. Падземнае сцябло шматгадовых травяністых раслін, якое адрозніваецца ад кораня наяўнасцю недаразвітага лісця.

2. Асноўны, галоўны корань дрэва, які з’яўляецца працягам ствала.

|| прым. карэ́нішчавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

махо́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

1. Травяністая расліна сямейства паслёнавых, з лісця і сцябла якой атрымліваюць тытунь.

2. Тытунь ніжэйшага гатунку з такой расліны.

|| прым. махо́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагрэ́бці сов., прям., перен. нагрести́;

н. лі́сця — нагрести́ ли́стьев;

н. гро́шай — нагрести́ де́нег

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насы́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; зак.

1. Сыплючыся, трапіць куды-н.

Пясок насыпаўся ў чаравікі.

2. Асыпаючыся, пакрыць паверхню чаго-н.

Насыпалася лісця за ноч.

|| незак. насыпа́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лістапа́д, -а і -у, М -дзе, м.

1. -а. Адзінаццаты месяц каляндарнага года.

Пачатак лістапада.

2. -у. Ападанне лісця восенню, а таксама час гэтага ападання.

|| прым. лістапа́дны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Gelspel n -s шэпт, лёгкае шамаце́нне (лісця)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Gesäusel n -s шалясце́нне (лісця), цурча́нне (ручая)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)