лінёўка, ‑і, ДМ ‑нёўцы, ж.

1. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. лінеіць.

2. Спосаб, характар лінеення. Рахунковыя кнігі маюць спецыяльную лінёўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лінава́ць ’праводзіць паралельныя лініі на паперы, лінеіць’ (Нас., ТСБМ, КЭС, лаг.). Запазычана з польск. linować, liniować ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ліне́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад лінеіць.

2. у знач. прым. Такі, на якім праведзены лініі для пісьма. Аркуш лінеенай паперы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгле́т

(фр. réglette, ад régler = лінеіць)

друкарскі прабельны матэрыял у выглядзе металічнай пласцінкі для запаўнення прабелу паміж строфамі верша або паміж загалоўкам і тэкстам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

rule2 [ru:l] v.

1. кірава́ць, панава́ць; улада́рыць

2. выраша́ць (справу); пастанаўля́ць;

The judge ruled that she should have custody. Суддзя пастанавіў, што ёй павінны прызначыць апякунства.

3. ліне́іць, разліне́йваць

rule the roast infml упраўля́ць; распараджа́цца, кама́ндаваць;

rule (smb./smth.) with a rod of iron пра́віць (кім-н./чым-н.) жале́знай руко́й

rule off [ˌru:lˈɔf] phr. v. аддзяля́ць ры́сай; праве́с ці ліне́йкай ры́су

rule out [ˌru:lˈaʊt] phr. v. выключа́ць;

He was ru led out of the game. Яго выключылі з гульні.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rule

[ru:l]

1.

n.

1) пра́віла n.

rules of the game — пра́вілы гульні́

the rules of the road — пра́вілы даро́жнага ру́ху

2) пастано́ва су́ду

3) стату́т -у m.

4) ула́да f., кірава́ньне n.

in a democracy the people have the rule — У дэмакра́тыі кіру́е наро́д

5) ліне́йка f. (для ме́раньня)

2.

v.i.

1) устанаўля́ць пра́віла

2) выраша́ць, пастанаўля́ць

The judge ruled against them — Судзьдзя́ вы́рашыў супро́ць іх

3) кірава́ць, валада́рыць, панава́ць, мець ула́ду

4) ліне́іць, разьліне́йваць

- as a rule

- rule out

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)