ЛІНЕ́ЙНЫ КАРАБЕ́ЛЬ, лінкор,

1) у ветразевым ваен. флоце 17—1-й пал. 19 ст. вял. драўляны 3-мачтавы карабель з 2—3 палубамі (дэкамі), 60—130 гарматамі. Вёў бой у кільватэрнай калоне (лініі — адсюль назва). Меў водазмяшчэнне 1—5 тыс. т, экіпаж да 800 чал. (гл. іл. да арт. Карабель ваенны).

2) У паравым браняносным флоце 1-й пал. 20 ст. вял. карабель (меншы толькі за авіяносец), прызначаны для знішчэння ў марскім баі караблёў усіх класаў і нанясення артыл. удараў на берагавых аб’ектах праціўніка.

З’явіўся пасля рус.-яп. вайны 1904—05 (упершыню пабудаваны ў Вялікабрытаніі ў 1906, гл. Дрэдноўт). Меў водазмяшчэнне 20—65 тыс. т, 70—150 гармат, экіпаж 1500—2800 чал. Страціў значэнне пасля 2-й сусв. вайны з павелічэннем ролі падводнага флоту, авіяцыі і ракетнай зброі. У ВМС ЗША захаваліся 4 Л. к. пабудовы 1940-х г. тыпу «Аява», якія маюць артыл. і ракетнае ўзбраенне (у т. л. «Місуры», на якім 2.9.1945 падпісаны акт аб капітуляцыі Японіі ў 2-й сусв. вайне).

Літ.:

Михайлов М.А., Баскаков М.А. Фрегаты, крейсеры, линейные корабли. М., 1986;

Давилов А.М. Линейные корабли и фрегаты русского парусного флота. Мн., 1996.

У.Я.Калаткоў.

Адзін з лінейных караблёў ЗША тыпу «Аява» — лінкор «Місуры».

т. 9, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лінка́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: лінейны карабель; вялікі добра ўзброены ваенны карабель, прызначаны для буйных баявых аперацый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінко́р, ‑а, м.

Тое, што і лінейны карабель (гл. карабель).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

linear [ˈlɪniə] adj.

1. ліне́йны; прамаліне́йны

2. паслядо́ўны; бесперапы́нны, няспы́нны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паго́нны, ‑ая, ‑ае.

Які вымяраецца ў даўжыню; лінейны (аб мерах). Пагонны метр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лінка́р м. (ліне́йны карабе́ль) линко́р (лине́йный кора́бль)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

линко́р (лине́йный кора́бль) лінка́р, -ра м. (ліне́йны карабе́ль).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

liner a ліне́йны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Лінкор, гл. Лінейны карабель

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІНКО́Р,

гл. Лінейны карабель.

т. 9, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)