ільняны́ в разн. знач. льняно́й;

о́е по́ле — льняно́е по́ле;

і. але́й — льняно́е ма́сло;

а́я прамысло́васцьльняна́я промы́шленность;

ы́я валасы́ — льняны́е во́лосы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цік2

(гал. tijk, англ. tick)

шчыльная льняная або баваўняная тканіна, звычайна паласатая, якая ўжываецца для абіўкі мэблі, для пашыўкі чахлоў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канва́, ‑ы, ж.

1. Рэдкая сятчатая тканіна, баваўняная або льняная, якая служыць асновай пры вышыванні крыжам. Вучыла бабка Ягася.. [Алаізу] і рукадзеллю: вышываць крыжыкамі па канве. Арабей.

2. перан. Аснова чаго‑н. Сюжэтная канва рамана. □ Цягнецца канва жыцця бесперапынна, і ўсё новыя ўзоры з’яўляюцца на ёй. Пестрак.

•••

Храналагічная канва — пералік падзей, размешчаных у парадку храналагічнай паслядоўнасці.

[Фр. canevas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЕ́ЛФАСТ (Belfast),

горад, адм. ц. Паўн. Ірландыі (Вялікабрытанія). 297 тыс. ж. (1989). Порт на беразе зал. Белфаст-Лох, вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. 2 аэрапорты. Буйны цэнтр суднабудавання. Развіты таксама самалёта- і машынабудаванне, эл.-тэхн., прыладабуд., тэкст. (пераважна льняная), хім., мэблевая, харч., швейная, абутковая прам-сць. Ун-т (з 1845). Арх. помнікі 19—20 ст. (сабор, будынкі музея, парламента і інш.). Музей, маст. галерэя.

Вядомы з 1117 як умацаваны замак нарманаў, неаднаразова разбураўся і аднаўляўся. У 1613 атрымаў гар. правы. У канцы 17 ст. праз р. Лаган пракладзены мост, які садзейнічаў развіццю горада, у сярэдзіне 19 ст. здадзены ў эксплуатацыю суднабуд. верфі. Пасля расколу Ірландыі ў 1921 адзін з цэнтраў нац вызв. барацьбы ў Паўн. Ірландыі. З 1969 месца крывавых сутычак і тэрарыстычных актаў паміж ірл. католікамі і англ. пратэстантамі.

Да арт. Белфаст. Будынак Каралеўскага універсітэта.

т. 3, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канва́

(фр. canevas)

1) рэдкая сятчатая баваўняная або льняная тканіна, якая служыць асновай пры вышыванні;

2) перан. аснова чаго-н. (напр. сюжэтная к. рамана).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

равенду́к, равенту́х

(англ ravenduck, ням. Rawentuch, ад гал. ruwendoek)

тоўстая льняная тканіна, парусіна, якая ўжывалася раней пераважна для парусоў, зараз выкарыстоўваецца ў абутковай прамысловасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Плаце́нка ’палатно з фарбаваных нітак, вытканае ў рады’ (Нас.; гродз., Мат. АС), ’шарачак, саматканы матэрыял у палоску ці ў клетку’ (Яруш., Варл.), плацейка, плаценак, плуценко ’тс’ (Сцяц.; Сл. ПЗБ), ’(льняная тканіна для сукенак і спадніц’ (мядзв., Нар. сл.; маст., Сцяшк. Сл.), ’палатно ў 4 ніты; снавалася і ткалася фарбаванымі ніткамі, узорамі — клетачкай, прызначалася на хвальбоны’ (Жд. 3), плоценокльняная, даматканая спадніца’ (кам., Шатал.), плацінай ’тс’ (плешч., ДАБМ, камент., 934). З польск. plócienko ’тонкае, дарагое палатно, звычайна шаўковае’ (з XVI ст.), якое з płótno < пачаплю (гл.). З бел. мовы слова запазычана рус. гаворкамі: наўг., пск.: платёпко ’сукенка’, ’адзенне’, ’верхняя вопратка’, валаг. ’прадметы ніжняй бялізны’. Сюды ж плацянковы, тшценкавы ’баваўняны’ (Сцяшк. Сл.), ’парцяны, з тонкага даматканак палатна’ (Жд. 1, Нас., Сл. ПЗБ; навагр., карэліц., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́нка1 ’сена, накошанае ў розных месцах’ (іўеў., Сцяшк. Сл.) — у выніку абагульнення семантыкі з больш канкрэтных, параўн. іўеў. ля́нка ’ільнянішча’, ’трава, скошаная на ільнянішчы’ (Сл. ПЗБ), якое з польск. lanka ’від ільну’ < lany ’льняны’.

Лянка2 ’доўгая льняная кашуля’ (ст.-бел., XVI ст.) запазычана са ст.-польск. lanka ’льняное адзенне’, ’палатно з пачоскаў’, маз. ’гатунак ільну’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПО́СЦІЛКА,

узорыстатканы выраб утылітарнага, дэкар., а ў мінулым і абрадавага прызначэння; від тканін мастацкіх. Пашырана ў многіх народаў свету. На Беларусі тэхнікай выканання, памерам, кампазіцыйна-арнаментальным вырашэннем блізкая да дывана. Выкарыстоўваецца для накрывання, засцілання ложка, выязных вазка і саней, у якасці дывана. Традыц. П. ткалі ў 3—4 ніты або перабіранай («на дошчачку», «на матузы» і інш.) ці шматнітовай тэхнікай ткацтва. Паводле формы прамавугольныя (1,5—2,3 м даўж., 0,9—1,5 м шыр.) з 2—3 (радзей аднаго) кавалкаў тканіны з ільняных або ваўняных (ці аснова льняная, уток ваўняны) нітак. Вызначаліся разнастайнасцю арнаментальных кампазіцый: ад геам. да расл. матываў, утвораных спалучэннем 2 і болей колераў. Стрыманы каларыт ранейшых па часе П. характарызаваўся выкарыстаннем натуральных колераў матэрыялу і адценняў фарбаў, якія рабілі ў хатніх умовах з кары дрэў, раслін і г.д. Грубатканую П. наз. радзюжкай. Цяпер П. вырабляюцца асобнымі майстрамі, а таксама фабрыкамі маст. вырабаў.

Літ.:

Курилович АН. Белорусское народное ткачество. Мн., 1981;

Сахута Я.М. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997.

М.​Ф.​Раманюк.

А.​Кабяк. Посцілка. 1967.
А.​Русаковіч. Посцілкі. 1980-я г.

т. 12, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

По́рт1 ’прыстань, месца для прыходу і стаянкі караблёў’ (ТСБМ, Ласт.); ст.-бел. портъ ’тс’ (з XVI ст.), што, паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 122; Запазыч., 253), са ст.-польск. port (з 1471 г.), якое ад лац. portus ’тс’ (Банькоўскі, 2, 706). Не выключана другаснае запазычанне праз рус. порт з ням. Port або франц. port ’тс’.

По́рт2льняная, канапляная або баваўняная тканіна ці пража’, ’тканіна з ільняных ці пяньковых нітак’ (ТСБМ, Нас., Уладз., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, ТС), ’кудзеля, чэсаная напалам — воўна з лёнам’ (Бяльк., Байк. і Некр.), ’пах ад гарэлага адзення з лёну’ (Нас., Байк. і Некр.), ’рэшткі спаленай анучкі’ (Скарбы), ст.-бел. портъ ’тканіна; адзенне’: портъ царскыи (Альтбаўэр, 165), сюды ж по́ртны, по́ртавы ’парцяны’ (хойн., Мат. Гом.; Байк. і Некр.), по́рця ’бялізна’ (гродз., шчуч., Сл. ПЗБ), по́рце ’тс’ (Сцяшк. Сл.); параўн. укр. порт ’канапляная або льняная нітка ў ваўнянай тканіне’, рус. порт ’(льняная або баваўняная тканіна’, ст.-рус. пъртъ ’кавалак тканіны; шматок; пялюшка’, польск. part, parć ’адрэз тканіны на адзенне’, славен. ṕrt ’кавалак палатна; прасціна’, харв. pȑt ’адзенне з лёну’, серб. пр̏тен ’ільняны’, балг. пъртуши́на ’паношаныя апранахі’, ст.-слав. прьтъ ’кавалак палатна’. Прасл. *pъrtъ выводзяць з *porti ’пароць’ (Фасмер, 3, 334): можа разглядацца як аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння ад *rūti > *ryti/*rъvati > *po‑rъtъ ’тое, што адрэзана, адарвана’ > ’тканевы адрэз, шматок’. Першасным для порт можна дапусціць значэнне ’адрэз сукна’, ці, як падае Сной (511), — ’адарваны кавалак тканіны’. Малаверагодна роднаснасць з літ. spartas ’завязка’ і грэч. σπάρτος ’расліна, з галін якой скручвалі вяроўкі’, параўн. Бязлай, 3, 130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)