КІДА́ЛЬНАЯ ЗБРО́Я,

зброя далёкага бою, прызначаная для паражэння праціўніка на адлегласці, недасягальнай для ўступлення з ім у рукапашны бой. Складаецца са снарада і механізма для кідання або толькі са снарада. У эпоху позняга палеаліту з’явіўся першы ўзор спецыялізаванай К.з. — лук. У антычнасці распаўсюдзілася кідальная артылерыя ў выглядзе машын рознай канструкцыі, якія кідалі снарады значнай вагі (гл. Кідальныя машыны). У той час узнік арбалет — механізаваны лук, прымацаваны да ложа-прыклада. Па-ранейшаму выкарыстоўваліся прашча і лук. На Беларусі выкарыстоўваліся практычна ўсе віды К.з., вядомыя ў старажытнасці. З пашырэннем агнястрэльнай зброі К.з. траціць актуальнасць.

Літ.:

Бехайм В. Энциклопедия оружия: Пер. с нем. СПб., 1995;

Медведев А.Ф. Ручное метательное оружие (лук и стрелы, самострел) VIII—XIV вв. М., 1966.

Ю.М.Бохан.

Кідальная зброя і кідальныя машыны: 1 — кап’ё; 2 — бумеранг; 3, 6, 7 — прашча; 4, 5 — лук; 8 — арбалет (самастрэл); 9 — аркбаліста; 10 — баліста; 11 — катапульта.

т. 8, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лука́, -і́, ДМ луцэ́, мн. лу́кі і (з ліч. 2, 3, 4) лукі́, лук, ж.

1. Дугападобны паварот ракі, а таксама мыс, які абгінаецца ракой.

2. Выгін пярэдняга ці задняга краю сядла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ре́пчатый рэ́пчаты;

ре́пчатый лук рэ́пчатая цыбу́ля.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арбале́т, ‑а, М ‑леце, м.

Сярэдневяковая ручная кідальная прылада ў еўрапейскіх краінах — удасканалены лук; самастрэл, самапал.

[Фр. arbalète.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыбу́ля-бату́н, род. цыбу́лі-батуна́ ж. лук-бату́н м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыбу́ля-парэ́й, род. цыбу́лі-парэ́ю ж. лук-поре́й м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыбу́ля-сяво́к, род. цыбу́лі-сяўку́ ж. лук-сево́к м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bow4 [bəʊ] n.

1. лук (зброя)

2. бант, ба́нцік; га́льштук-ба́бачка

3. смык

4. дуга́; а́рка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

арбале́т

(фр. arbalète)

сярэдневяковы ўдасканалены лук з прыкладам, самастрэл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сагайда́к, ‑а, м.

Гіст.

1. Чахол для лука.

2. Увесь набор зброі конніка: лук з чахлом і калчан са стрэламі.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)