Дагавор паміж дзвюма асобамі або арганізацыямі аб якіх‑н. узаемных абавязацельствах (звычайна гандлёвых). Гандлёвая здзелка. Зрабіць здзелку. □ Усё ўжо было ўладжана — і цана і парадак куплі-продажу, як раптам тэлеграма: здзелкі не адбудзецца.Быкаў.// Тайнае пагадненне аб якіх‑н. дзеяннях (звычайна нядобрых) на аснове ўзаемнай выгады; змова. Лозунг усенароднага ўстаноўчага схода сам па сабе, асобна ўзяты, ёсць у цяперашні час лозунг манархічнай буржуазіі, лозунг здзелкі паміж буржуазіяй і царскім урадам.Ленін.
•••
Здзелка з сумленнем — учынак супраць уласных перакананняў.
Міравая здзелка — прымірэнне бакоў на любой стадыі судовага працэсу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касмапаліты́зм, ‑у, м.
Рэакцыйная буржуазная ідэалогія, якая, апіраючыся на фальшывы лозунг «чалавек — грамадзянін свету», прапагандуе адмаўленне ад нацыянальнага суверэнітэту, абыякавыя адносіны да радзімы і нацыянальнай культуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сло́ган
(англ. slogan = лозунг, дэвіз)
1) кароткі лозунг, які выражае пэўны погляд або рэкламуе тавар;
2) сціслая, лёгка ўспрымальная фармуліроўка рэкламнай ідэі;
under the banner (of smth.) (перан.) пад сця́гам (чаго́-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ДРУГА́Я КАНФЕРЭ́НЦЫЯ КПЗБ.
Адбылася нелегальна 30.11.1924 у Вільні. У рабоце канферэнцыі ўдзельнічала 17 дэлегатаў, з іх 14 з рашаючым голасам ад Баранавіцка-Слонімскай, Беластоцкай, Брэсцкай, Віленскай, Гродзенскай і Пінскай акруг, ЦККПЗБ, ЦК КСМЗБ. Парадак дня: справаздача ЦККПЗБ; даклад аб V кангрэсе Камінтэрна; пытанні тактыкі; арганізац. і бягучыя пытанні; выбары ЦККПЗБ, дэлегатаў на III з’езд Кампартыі Польшчы. Канферэнцыя адзначала, што за перыяд ад Першай канферэнцыі КПЗБ (1923) партыя вырасла колькасна, умацавалася арганізацыйна, стала сур’ёзнай паліт. сілай у Зах. Беларусі і Польшчы. Паставіла перад партыяй нерэальную задачу «пачаць арганізацыйную і палітычную падрыхтоўку ўзброенага паўстання». Адхіліла лозунг аўтаноміі для Зах. Беларусі ў межах Польшчы, выстаўлены ППС і інш. партыямі, і проціпаставіла яму лозунг уз’яднання Зах. Беларусі з БССР. Асудзіла сэцэсію як антыпарт. групоўку. У склад ЦККПЗБ абраны Л.Н.Аранштам, А.П.Данялюк, А.Р.Капуцкі, І.К.Лагіновіч (П.Корчык), С.А.Мертэнс, С.Т.Мілер, Л.І.Родзевіч, В.З.Харужая і інш., дэлегатамі на III з’езд КПРП — Аранштам, Данялюк, Лагіновіч, Мертэнс, Харужая.
Літ.:
Революционный путь Компартии Западной Белоруссии (1921—1939 гг.). Мн., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
за́клік, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Кліч, прызыўны гук.
Птушыны з.
2. Запрашэнне, просьба прыйсці, з’явіцца куды-н.
Пачуць чый-н. з.
Адгукнуцца на чый-н. з.
З. на дапамогу.
3. Зварот, які ў лаканічнай форме выражае кіруючую ідэю, палітычнае патрабаванне; лозунг.
|| прым.за́клікавы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
СВАРА́ДЖ (санскр.літар. — сваё кіраванне),
праграмны паліт.лозунгнац.-вызв. руху Індыі 1-й пал. 20 ст. Дасягненне С. абвешчана ў 1906 канчатковай мэтай Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК). Памяркоўныя кангрэсісты разумелі яго як самакіраванне Індыі ў складзе Брыт. імперыі, радыкалы — як поўную незалежнасць краіны. Пункт гледжання апошніх быў ухвалены на сесіі ІНК у Лахоры (1929) у выглядзе лозунга «пурна С.» (поўнага С.), што было дасягнута ў выніку заваявання Індыяй незалежнасці ў 1947.