сакаго́нны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае ўзмоцненае выдзяленне страўнікавага соку. Сакагонныя лекавыя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

medicinal [məˈdɪsɪnl] adj. лячэ́бны;

medicinal properties лячэ́бныя я́касці;

mediсіnal herbs ле́кавыя раслі́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

супрацьсу́таргавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае здольнасць папярэджваць або аслабляць сутаргі (звычайна пра лекавыя прэпараты).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

процісу́таргавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае здольнасць папярэджваць або аслабляць сутаргі (звычайна пра лекавыя сродкі); супрацьсутаргавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курартало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае лекавыя ўласцівасці мясцовасці і іх выкарыстанне ў лячэбных мэтах.

[Ад ням. Kurort — лячэбнае месца і грэч. logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзікаро́слы, ‑ая, ‑ае.

Які расце ў дзікім стане (пра расліны). Дзікарослыя яблыні. Дзікарослыя лекавыя травы. Дзікарослыя ягады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармакагно́зія, ‑і, ж.

Навука аб рэчывах расліннага і жывёльнага паходжання, якія маюць лекавыя ўласцівасці і ўжываюцца ў медыцыне.

[Ад грэч. pharmakon — лякарства і gnōsis — веды.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіро́п, -у, мн. -ы, -аў, м.

Канцэнтраваны раствор цукру ў вадзе або натуральным фруктовым ці ягадным соку.

Малінавы с.

Лекавы с. (змяшчае лекавыя рэчывы і з’яўляецца лекавым прэпаратам).

|| прым. сіро́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

habit-forming [ˈhæbitˌfɔ:mɪŋ] adj. які́ стварае ўсто́йлівую прывы́чку; які́ выклікае прывыка́нне (пра лекавыя сродкі, наркотыкі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зе́лле, -я, н. (разм.).

1. Тое, што і пустазелле.

2. Травы як корм для жывёлы; ахрап’е.

Насячы зелля.

3. Лекавыя травы, а таксама настой на іх для лячэбных мэт; зёлкі.

Варыць з.

Лячыцца зеллем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)