сардэ́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Мясны выраб; тоўстая кароткая сасіска.

|| прым. сардэ́лечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выхава́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Тое, што і выхавальнік.

|| ж. выхава́целька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канапе́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Народная назва некаторых відаў лугавых траў (дрыжніку, кураслепу і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кармі́целька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. гл. карміцель.

2. Жанчына, якая корміць грудзьмі чужое дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фрыкадэ́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Клёцка, галачка са здробненага мяса ці рыбы, звараная ў булёне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпо́рникI м., бот. рагу́лькі, -лек, ед. рагу́лька, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кармі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Той, хто корміць, забяспечвае пражыткам.

|| ж. кармі́целька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых.

|| прым. кі́лечны, -ая, -ае.

К. промысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́лька¹, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Танец у хуткім тэмпе з падскокамі, а таксама музыка да яго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыпу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Іголка хваёвай расліны.

|| прым. шыпу́лечны, -ая, -ае і шыпу́лькавы, -ая, -ае.