легкавыаўтамабіль канцэрна «Джэнерал мотарс». Уніфікаваны з аўтамабілем «Опель» (мадэль з правабакавым рулявым кіраваннем, разлічаная на англ. рынак, наз. «Воксхал», астатнія — «Опель», напр. «Воксхал-Кавалер» адпавядае «Опель-Вектра», «Воксхал-Карлтан» — «Опель-Амега»). З 1979 вырабляюцца аўтамабілі малога і сярэдняга класа. Рабочы аб’ём рухавіка ад 1,25 да 2,8 л, магутнасць ад 42 да 110 кВт, скорасць да 220 км/гадз.
Да арт.«Воксхал». Легкавыаўтамабіль «Воксхал-Вектра».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКА́П (ад англ. pick up падымаць),
грузапасажырскі легкавыаўтамабіль з кузавам. Кузаў устаноўлены на шасі стандартнага легкавога аўтамабіля і бывае адкрытым або закрытым, з адкіднымі сядзеннямі і ўваходам ззаду. Грузападымальнасць да 0,5 т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АЎТАБ’Я́НКІ»
(Autobianchi),
легкавыя аўтамабілі аднайм. фірмы (Італія). Выпускаюцца з 1955 (з 1967 у складзе канцэрна «ФІАТ»), з 1994 — аўтамабілі асабліва малога класа (рабочая ёмістасць рухавіка 0,9—1 л, магутнасць 34—54 кВт, максімальная скорасць 145—170 км/ гадз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕРКУ́РЫЙ»
(Mercury),
сям’я легкавых аўтамабіляў канцэрна «Форд мотар» (ЗША). Выпускаюцца з 1938. Мадэлі 2- ці 4-дзверныя, 5-месцавыя з кузавамі розных тыпаў. Магутнасць рухавіка 65—153 кВт; найб. скорасць 200 км/гадз.
Да арт.«Меркурый»: легкавыаўтамабіль «Меркурый-Сейбл».