car [kɑ:] n.

1. (легкавы́) аўтамабі́ль; (аўта)машы́на

2. AmE ваго́н;

a dining car ваго́н-рэстара́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

легкаву́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Легкавы аўтамабіль. Пад шкляны ганак канторкі ціха і лёгка падкаціла новенькая легкавушка. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Persnenauto n -s, -s легкавы́ аўтамабі́ль, легкаві́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Легкаві́чкалегкавы аўтамабіль’ (раг., Мат. Гом.) — у выніку кантамінацыі легкавік і легкавушка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«А́СТАН МА́РЦІН»

(Aston Martin),

легкавыя аўтамабілі вышэйшага класа аднайм. фірмы (Вялікабрытанія). Выпускаюцца з 1921. У 1994 вырабляліся

мадыфікацыі з магутнасцю рухавіка 137—342 кВт; найб. скорасць руху 260—280 км/гадз.

Легкавы аўтамабіль «Астан Марцін».

т. 2, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

э́мка, ‑і, ДМ эмцы; Р мн. эмак; ж.

Разм. Легкавы аўтамабіль маркі «М» (эм). У ліпені 1944 года па вуліцах вёскі Іржышча прапыліла чорная бліскучая эмка. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПІКА́П (ад англ. pick up падымаць),

грузапасажырскі легкавы аўтамабіль з кузавам. Кузаў устаноўлены на шасі стандартнага легкавога аўтамабіля і бывае адкрытым або закрытым, з адкіднымі сядзеннямі і ўваходам ззаду. Грузападымальнасць да 0,5 т.

Пікап ФІАТ-Фіярына-Панарама.

т. 12, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лімузі́н

(фр. limousine)

вялікі прадстаўнічы легкавы аўтамабіль з закрытым кузавам, забяспечаным шкляной перагародкай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Persnenkraftwagen (скар. PKW) m -s, - легкавы́ аўтамабі́ль, легкаві́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

«АЎТАБ’Я́НКІ»

(Autobianchi),

легкавыя аўтамабілі аднайм. фірмы (Італія). Выпускаюцца з 1955 (з 1967 у складзе канцэрна «ФІАТ»), з 1994 — аўтамабілі асабліва малога класа (рабочая ёмістасць рухавіка 0,9—1 л, магутнасць 34—54 кВт, максімальная скорасць 145—170 км/ гадз).

Легкавы аўтамабіль «Аўтаб’янкі».

т. 2, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)