Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫМА́ТА (Kärimata),
праліў паміж а-вамі Калімантан і Белітунг (Інданезія). Злучае Паўднёва-Кітайскае і Яванскае моры. Даўж. 100 км, найменшая шыр. каля 210 км, найменшая глыб. на фарватары да 36 м. Шмат невял. астравоў і каралавых рыфаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́КСКІ ПРАЛІ́Ў Паміж п-вам Малака і в-вам Суматра. Злучае Андаманскае і Паўднёва-Кітайскае моры праз Сінгапурскі праліў. Даўж. 937 км, найменшая шыр. 15 км, найменшая глыб. на фарватэры 12 км. Каля паўд. ўвахода — порт Сінгапур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНГАПУ́РСКІ ПРАЛІ́Ў Паміж паўд. часткай п-ва Малака і в-вам Сінгапур на Пн і архіпелагам Рыау на Пд. Злучае Паўд.-Кітайскаем. і Андаманскае м. праз Малакскі праліў. Даўж. 114 км, шыр. 12—37 км, найменшая глыб. на фарватэры 22 м. Порт Сінгапур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЭРАГІ́РЫ (Inderagiri),
рака на в-ве Суматра, у Інданезіі. Даўж. каля 400 км, пл.бас. больш за 20 тыс.км². Пачынаецца ў хр. Барысан, цячэ па забалочаных раўнінах Усх. Суматры, упадае ў Паўд.-Кітайскаем. Жыўленне дажджавое. Паўнаводная на працягу ўсяго года. Сярэдні гадавы расход вады 1100 м³/с. Суднаходная на 150 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЖА́НГ (Rajang),
рака на ПнЗ в-ва Калімантан, у Малайзіі. Даўж. каля 600 км, пл. басейна каля 60 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр. Іран, цячэ пераважна па ўзгорыстай раўніне, упадае ў Паўд.-Кітайскаем., утварае забалочаную дэльту (пл. больш за 3 тыс.км²). Мнагаводная ўвесь год. Суднаходная для марскіх суднаў ад г. Сібу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСТРА́ЛА-АЗІЯ́ЦКАЕ МІЖЗЕ́МНАЕ МО́РА,
агульная назва марскіх басейнаў, якія ляжаць паміж Азіяй і Аўстраліяй у зах. частцы Ціхага ак. Агульная пл. каля 8 млн.км². Найбольшыя моры: Паўднёва-Кітайскае мора, Яванскае мора, Сулавесі, Сулу, Малукскае мора, Банда, Флорэс і інш. Буйныя парты: Гуанчжоу, Чжаньцзян, Гаасюн (Кітай), Сянган (Сянган), Маніла (Філіпіны), Самарында, Банджармасін, Семаранг, Сурабая, Танджунгпрыёк (Інданезія), Сінгапур (Сінгапур), Бангкок (Тайланд), Хашымін, Хайфон (В’етнам).