крывічы́, -о́ў, адз. крывіч, -а́, м.

Усходнеславянскае племянное аб’яднанне ў 6—10 стст., якое займала тэрыторыю ў вярхоўях Заходняй Дзвіны, Дняпра і Волгі.

Полацкія к.

|| прым. крыві́цкі, -ая, -ае.

Крывіцкія курганы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Агарнуць, ахутаць чым-н.

Хусткай а. дзіця.

2. перан. Акружыць увагай.

Курганы слава ахінула.

А. ласкай.

|| незак. ахіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыві́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крывічоў. Крывіцкія курганы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарма́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сарматаў. Сармацкія курганы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што і чаго. Насыпаць чаго-н. у многіх месцах, усюды ці ў вялікай колькасці.

П. курганы.

За ноч панасыпала (безас.) снегу.

2. што. Сыплючы, напоўніць усё, многае.

П. збожжа ў мяхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скі́фскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да скіфаў, які належыць, уласцівы ім. Скіфскія курганы. Скіфская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курга́нне, ‑я, н., зб.

Курганы. У мутна-бялёсых далях, з .. курганнем і гурбамі снегу, маячылі зубчатыя сцены, вежы замкаў. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варонежскія «частыя курганы» 2/603

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

пу́шчанскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пушчы. Атрад перасек другі на сваім шляху пушчанскі тракт. Брыль. Санаторый «Курганы» мясціўся на поўначы рэспублікі, у засені густога пушчанскага лесу. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КУРГА́НСКІ БОЙ 1942,

бой партыз. атрадаў «Штурм», «Грозны», «За бацькаўшчыну», «Вясна», брыгады «Штурмавая» супраць ням.-фаш. захопнікаў у в. Курганы Заслаўскага р-на Мінскай вобл. 31 кастр. ў Вял. Айч. вайну. Калі партыз. разведка выявіла прасоўванне ў партыз. зону батальёна карнікаў (каля 300 гітлераўцаў), партызаны вырашылі разграміць яго. Яны сустрэлі карнікаў на р. Удра ў в. Курганы і пасля 5-гадзіннага бою прымусілі ворага адступіць. На шляху адступлення ў пас. Шаршуны гітлераўцы трапілі ў партыз. засаду і былі разгромлены. Партызаны захапілі гармату, 3 мінамёты, 2 кулямёты, 2 аўтаматы, 15 вінтовак і вял. колькасць боепрыпасаў.

М.Ф.Шумейка.

т. 9, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)