ананімны бел. празаічны твор сярэдзіны 18 ст. Адкрыты ў 1974. Створаны, відаць, у Віцебску, стылізаваны пад праваслаўную («схізматычную» — раскольніцкую) пропаведзь. У ім выявілася антыпольская арыентацыя аўтара, які ўслаўляў дзейнасць Пятра I. Асуджалася крывадушнасцьмясц. феадалаў (асабліва прыгонніцы А.Скарынкавай), якія сваю амаральнасць прыкрывалі маскай набожнасці. Напісана лацінкаю, уключае шмат лац. слоў і павучанняў, рус. лексіку. Рукапіс зберагаецца ў б-цы АН Літвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
езуі́цтва, ‑а, н.
Хітрасць, крывадушнасць, неразборлівасць у выбары сродкаў для дасягнення мэты. — І нічога другога, апрача панскага зазнайства, няшчырасці і езуіцтва, у .. [Луцкевічу] няма.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Heucheléif -, -en крываду́шнасць, фальш
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
pruderia
ж. ханжаства; ілжэсвятасць; паказная дабрадзейнасць, крывадушнасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
кары́слівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць карыслівага; прага да нажывы, выгады. Крылоўская байка выкрывала крывадушнасць цара, карыслівасць чыноўнікаў.Казека.Не карыслівасць і эгаізм, а бясконцая адданасць народу, маральная чысціня і святая нянавісць да сацыяльнай несправядлівасці — вось духоўны кодэкс рэвалюцыянераў-дэмакратаў.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няшчы́расць, ‑і, ж.
Уласцівасць няшчырага (у 1 знач.); крывадушнасць. Па тону размовы, па ўсім Галя адчула няшчырасць гэтага чалавека, нават нейкі здзек з яе гора, і выбегла з кабінета.Сабаленка.[Вочы] глядзелі проста, адкрыта, у іх не было крыўды ці якой-небудзь няшчырасці.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ЛІСТ ДА АБУХО́ВІЧА»,
помнік бел. л-ры 17 ст. Напісаны ў 1655 і адрасаваны смаленскаму ваяводу П.Абуховічу, які ў 1654 здаў горад рус. войскам у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Ва ўсіх вядомых спісах адпраўшчыкам «Ліста» названы Цыпрыян Камуняка, аднак дакладна не ўстаноўлена, сапраўднае гэта імя ці псеўданім, якім карыстаўся невядомы аўтар. Твор высокага грамадз. гучання, глыбока-патрыятычны, у ім выказаны погляды прагрэсіўнай часткі бел. грамадства 17 ст. У пасланні, поўным злой іроніі, Камуняка развенчвае бяздарнасць ваяводы ў ваен. справе, асуджае яго як здрадніка. У асобе Абуховіча аўтар выкрывае буйную шляхту, высмейвае яе норавы і паводзіны, крытыкуе яе крывадушнасць, прадажнасць, бездапаможнасць пры абароне радзімы. Помнік напісаны сакавітай нар. моваю, месцамі рыфмаванай, перасыпанай вострымі словамі і дасціпнымі параўнаннямі, каларытнымі прыказкамі і прымаўкамі. У творы шырока выкарыстаны сродкі нар. гумару і сатыры. Упершыню апубл. ў 1910.
Публ.:
Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959.
Літ.:
Даўгяла Д.І. З беларускага пісьменства XVII ст.: Творы Цыпрыяна Камунякі «Ліст да Абуховіча» і «Прамова Мялешкі». Мн., 1927.