закро́й

1. (действие) закро́й, -ро́ю м.;

2. (покрой) крой, род. кро́ю м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

покро́й крой, род. кро́ю м.;

мо́дный покро́й оде́жды мо́дны крой адзе́ння;

все на оди́н покро́й усе́ на адзі́н капы́л (на адзі́н мане́р);

челове́к ста́рого покро́я чалаве́к старо́га скла́ду.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Zschnitt m -(e)s, -e

1) крой, закро́й

2) вы́крайка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Клёш1крой спадніцы або штаноў з расшырэннем унізе’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. клеш з франц. cloche з першасным значэннем ’звон’ (Фасмер, 2, 249).

Клёш2 ’абажур’ (Др.-Падб.). Параўн. клёш1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЖУПА́Н,

старадаўняе верхняе мужчынскае і жаночае адзенне ў палякаў, беларусаў і інш. слав. народаў. У 16—19 ст. быў абавязковай часткай адзення шляхты, мяшчан, укр. казакоў. Шылі пераважна з белага або шэрага сукна (радзей атласу. аксаміту). Крой двухбортны з вузкімі рукавамі і стаячым каўняром, спінка прыталеная, з бакоў устаўляліся кліны. Пярэднія гладкія полкі зашпільвалі на гузікі і падпяразвалі поясам. Паверх Ж. насілі кунтуш.

Да арт. Жупан. Партрэт К.Весялоўскага ў жупане з кунтушом. Невядомы мастак. 1636.

т. 6, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

клёш

(фр. cloche)

асаблівы крой адзення з расшырэннем унізе, а таксама штаны, спадніца такога крою.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

krój, kroju

м.

1. крой; фасон;

2. крой; кроенне;

szkoła kroju i szycia — школа крою і шыцця;

jednego kroju — на адзін манер; на адзін капыл

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

раскро́й м. и раскро́йка ж., портн., сапожн.

1. (действие) раскро́й, -ро́ю м.;

2. (фасон) крой, род. кро́ю м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кройка ж. кро́енне, -ння ср., кро́йка, -кі ж., крой, род. кро́ю м.;

шко́ла кройки и шитья́ шко́ла кро́йкі і шыцця́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кімано́

(яп. kimono)

1) традыцыйнае мужчынскае і жаночае адзенне ў японцаў — халат з поясам і шырокімі рукавамі;

2) асобы крой рукава ў жаночым адзенні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)