Stckhusten m -s мед. ко́клюш, ко́хлік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КА́ЦМАН (Яўсей Хаімавіч) (15.11.1893, г. Бабровіца Чарнігаўскай вобл., Украіна — 29 10.1970),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1956), праф. (1962). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1921). З 1921 у Бел. НДІ аховы мацярынства і дзяцінства, у 1938—68 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па прафілактыцы і лячэнні дзіцячых хвароб.

Тв.:

Рэўматызм у дзяцей. Мн., 1949;

Коклюш. Мн., 1959.

т. 8, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ко́хліккоклюш’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., З нар. сл., ЭШ, Сцяшк., Бяльк.). Гл. кохаль. Тады кохаль > *кохль > кохлік з памяншальнай суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парако́клюш

(ад пара- + коклюш)

вострае інфекцыйнае дзіцячае захворванне, падобнае да коклюшу, але з больш лёгкім працяканнем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДЗІЦЯ́ЧЫЯ ХВАРО́БЫ,

група хвароб, што бываюць выключна ці пераважна ў дзяцей і звязаны з асаблівасцямі развіцця іх арганізма. Ва ўлонні маці ўзбуджальнікі інфекц. хвароб (таксаплазмоз, сіфіліс, сываратачны гепатыт, цытамегалія і інш.) праз плацэнту хворай маці пашкоджваюць унутр. органы і ц. н. с. Да заган развіцця плода прыводзіць і ўздзеянне на арганізм маці фіз., хім., біял. фактараў. Пры родах парушэнне кровазвароту ў плацэнце выклікае асфіксію, магчымы родавыя траўмы, заражэнне плода. У нованароджаных (да 4 тыдняў) бываюць хваробы, звязаныя з родамі (траўмы, кровазліццё ў мозг, неданошанасць), і выяўляюцца асн. недахопы развіцця плода. Яны асабліва адчувальныя да гнаяроднай інфекцыі, пераахаладжэнняў, хварэюць на сепсіс і запаленне лёгкіх. У грудным узросце бываюць гіпатрафія, паратрафія, анемія, дыятэз, рахіт, спазмафілія. Дзеці да 7 гадоў пераважна хварэюць на вострыя дзіцячыя інфекцыі — адзёр, коклюш, воспу ветраную, шкарлятыну, дыфтэрыю. У дзяцей малодшага школьнага ўзросту (7—12 гадоў) бываюць гэтыя і інфекц.-алергічныя хваробы — рэўматызм, астма бранхіяльная, нефрыты. У сярэднім і старэйшым школьным узросце (12—17 гадоў) найчасцей расстройствы нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм, парушэнні абмену рэчываў, дысфункцыя эндакрынных залоз, абвастрэнне інфекц.-алергічных хвароб. туберкулёзу, рэўматызму. З пачаткам палавой спеласці выяўляюцца дэфекты развіцця палавых органаў.

Р.​У.​Дэрфліо.

т. 6, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)