Гіст. Ганаровае званне збраяносца і целаахоўніка маскоўскіх князёў і цароў XIV–XVII стст.
ры́нда2, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1.Уст. Бой у звон на парусных суднах у знак таго, што наступіў поўдзень.
2. Суднавы звон.
[Ад англ. ring — званіць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
О́ТРАКІ,
1) у 10—11 ст. у Кіеўскай Русі — малодшыя дружыннікі (гл. ў арт.Дружына) князёў і баяр, якія ўдзельнічалі ў паходах і зборы даніны; О. называлі таксама кіраўнікоў княжацкай гаспадаркі і асабістых слуг князёў і баяр. У 12 ст. асобы ніжэйшай княжацкай адміністрацыі, што вяршылі суд, збіралі пошліны і падаткі.
2) У сярэдневяковай Балгарыі, Македоніі, Сербіі (да 14 ст.) феад.-залежныя сяляне, паводле свайго становішча блізкія да рабоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маркгра́ф
(ням. Markgraf)
правіцель пагранічнай адміністрацыйнай акругі (маркі3) у сярэдневяковай Германіі, а пазней тытул некаторых князёў у Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДАМЕ́Н (франц. domaine ад лац. dominium уладанне),
поўная і спадчынная форма зямельнай уласнасці ў сярэдневяковых краінах Еўропы. Каралеўскі Д. узнік на аснове прысваення каралём вярх. уласнасці на зямлю племя, народа, уключаў вотчыну, крэпасці, гарады, угоддзі і інш.; павялічваўся за кошт канфіскаваных зямель феадалаў і царквы. На тэр. Беларусі ў 11—13 ст. існавалі даменіяльная зямельная ўласнасць і ўмоўнае землеўладанне князёў і баяр, якое ў пісьмовых крыніцах вядома як воласць (у краінах Зах. Еўропы наз. бенефіцыі). У ВКЛ у 14—18 ст. гаспадарскі Д. утвараўся з радавых уладанняў дынастыі вял.князёў, а таксама з прысвоеных маёнткаў інш.літ. і бел.князёў. У выніку аграрнай рэформы (гл.Устава на валокі 1557, Валочная памера) гаспадарскія двары былі ператвораны ў фальваркі, узніклі староствы і жаноміі. Сеньярыяльны Д. (баярскі, магнацкі) — частка вотчыны феадала, якая была яго непасрэднай уласнасцю і дзе ўладальнік, выкарыстоўваючы працу залежных сялян, вёў сваю даменіяльную гаспадарку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГУЛЬНАРУ́СКІЯ ЛЕТАПІ́СНЫЯ ЗБО́РЫ,
летапісныя помнікі, якія ўключалі летапісанне розных цэнтраў сярэдневяковай Русі і выкладалі гісторыю асобных абласцей і княстваў з агульнарус. пункту гледжання. У 12—13 ст. складаліся ў манастырах і пры двары ўладзімірскіх князёў, у 14—16 ст. — пераважна пры дварах мітрапалітаў і вял.рус.князёў. Характарызуюцца разнастайнасцю крыніц і шырынёй паліт. кругагляду. Паняцце «Агульнарускія летапісныя зборы» ўведзена А.А.Шахматавым. Іх з’яўленне ён звязваў з дзейнасцю рус. мітрапалітаў і датаваў пач. 14 ст. У сучаснай гіст. навуцы першым з агульнарускіх летапісных збораў прынята лічыць «Аповесць мінулых гадоў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́Д РАСЦІСЛА́ВІЧ (1140 — 23.4.1197),
князь наўгародскі, таржоцкі, віцебскі, вышгарадскі, смаленскі. Сын кіеўскага кн. Расціслава Мсціславіча. Княжыў у Ноўгарадзе ў 1154—55, Таржку ў 1158—60, Віцебску ў 1165—67. У 1167 вытрымаў аблогу менскага кн.Валадара Глебавіча і захапіў у палон шмат яго дружыннікаў. У 1168 княжыў у Вышгарадзе, у 1180—97 — у Смаленску, ваяваў з Полацкам. У 1180 дапамагаў кн.Глебу Рагвалодавічу абараняць Друцк. У 1195 ва ўладаннях Давыда Расціславіча адбылася бітва кааліцыі чарнігаўскіх князёў і палачан з кааліцыяй смаленскіх князёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́НЗЕЛЬ (ад польск. węzeł вузел),
манаграма, пачатковыя літары тытула, імя і прозвішча адной або некалькіх асоб, якія звычайна пераплятаюцца паміж сабою і ўтвараюць своеасаблівы ўзор, малюнак. Мог быць упрыгожаны вянком, каронаю і інш. Вензель манархаў выкарыстоўваўся як геральдычны сімвал на грашовых знаках і інш. (напр., вензель вял.князёўВКЛ: Жыгімонта II Аўгуста — SA; Стафана Баторыя — SR; Яна II Казіміра Вазы — JKR). Выкарыстоўваецца і як фірменная марка.
В.С.Пазднякоў.
Вензелі каралёў польскіх і вялікіх князёўВКЛ: Жыгімонта II Аўгуста (1), Стафана Баторыя (2), Яна II Казіміра Вазы (3), Станіслава Аўгуста Панятоўскага (4).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЎГСБУРГСКІ РЭЛІГІ́ЙНЫ МІР 1555,
паміж германскімі пратэстанцкімі князямі і імператарам Карлам V. Абвешчаны 25 вер. на рэйхстагу ў Аўгсбургу (адсюль назва). Завяршыў шэраг войнаў паміж каталікамі і пратэстантамі. Прызнаў раўнапраўе каталікоў і лютэран (не распаўсюджваўся на цвінгліянцаў, кальвіністаў, анабаптыстаў), устанавіў права князёў вызначаць веравызнанне сваіх падданых («чыя краіна, таго і вера»), санкцыянаваў усе царк. пераўтварэнні ў пратэстанцкіх княствах, у т. л. праведзеную там секулярызацыю царк. уласнасці і інш. Завяршыў распад Германіі на аўт. землі, умацаваў уладу князёў, прывёў да адрачэння ад прастола Карла V, пахаваўшы яго ідэю пра стварэнне сусв. імперыі Габсбургаў.