1. Хрысціць крыжам каго‑, што‑н. Арцыбіскуп падыходзіць да апосталаў, жагнае іх і працягвае руку да кароны.Клімковіч.
2. Благаслаўляць. — Йдзі, сыночку, я жагнаю З ворагамі біцца...Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́верты, ‑аў; адз. выверт, ‑у, М ‑рце, м.
Разм. Тое, што і выкрутасы. Дзед на вяселлі не мог нагуляцца, з выкрутам, з вывертам пайшоў дзед валь[с]а.Зарыцкі.[Пралыгін:] Адам Іванавіч, кажы... Без вывертаў, а проста.Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРО́ДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ́ ТЭА́ТР ЛЯ́ЛЕК.
Створаны ў 1980 у Гродне з выпускнікоў аддзялення т-ра лялек Ленінградскага ін-та т-ра, музыкі і кінематаграфіі і Гродзенскага культасветвучылішча. Адкрыўся 25.5.1981 спектаклем «Людвіг і Тута» В.Богача і С.Хрыстоўскага. У спектаклях т-ра выкарыстоўваюцца лялькі розных сістэм (трысцінавыя, пятрушкі, планшэтныя, плоскасныя, маскі); прыём адкрытага валодання лялькай спалучаецца з дзеяннем акцёра ў жывым плане. У рэпертуары т-ра: «Тутэйшыя» Я.Купалы, «Як здароўе...» паводле п’есы У.Галубка «Пісаравы імяніны», «Цудоўная дудка» В.Вольскага, «Чортаў скарб» У.Караткевіча, «Пра Івана-ганчара і пачвару цара» А.Грачанікава, «Балада пра белую вішню» С.Клімковіч, «Прывітанне Малпе» і «Кацяня па мянушцы Гаў» Р.Остэра, «Калі рамонак расцвітае» Р.Маскова, «Доктар Айбаліт» В.Карастылёва, «Церамок» С.Маршака, «Дзівоснае кураня» В.Корнева, «Прынцэса і паж» М.Войтышка, «Лекар паняволі» Мальера і інш. Спектаклі ідуць на бел., рус., польск. і франц. мовах.
Гал. рэжысёры С.Юркевіч (1981—88), М.Андрэеў (з 1988), гал. мастакі Л.Быкаў (1981—88), Ю.Давыдзюк (1988—91), А.Сураў (з 1995).
Будынак т-ра ўзведзены ў 1780-я г. (арх. І.Г.Мёзер і Дж.Сака). Прызначаўся для т-ра А.Тызенгаўза; зроблены як працяг яго палаца, злучаўся з ім крытым пераходам. Зала т-ра, сфарміраваная па «італьянскай крывой», уяўляла сабой паўкруглае памяшканне з амфітэатрам і яруснымі галерэямі па перыметры. У 1859 будынак рэканструяваны, яго аб’ём павялічаны. У 1940 надбудаваны 3-і паверх. У 1975 расшыраны сцэн. каробка і глядзельная зала.
Да арт.Гродзенскі абласны тэатр лялек. Сцэна са спектакля «Калі рамонак расцвітае» Р.Маскова.Да арт.Гродзенскі абласны тэатр лялек. Сцэна са спектакля «Балада пра белую вішню» С.Клімковіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нелега́льны, ‑ая, ‑ае.
Не дазволены законам; падпольны. Нелегальны гурток. Нелегальны часопіс. □ Нам стала цесна ў рамках нашай першапачатковай нелегальнай сувязі, яна ўжо тармазіла рух наперад.Казлоў.Неўзабаве і сама Цётка вымушана была перайсці на нелегальнае становішча.Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́тні, ‑яя, ‑яе.
1. Уласцівы брату (у 1 знач.), родны. Братняя любоў да сястры.
2. Таварыскі, сяброўскі. Мы — беларусы з братняю Руссю Разам шукалі к шчасцю дарог.Клімковіч.Колькі ёсць поглядаў свежых, Братніх працягнутых рук.Танк.
3. Тое, што і братаў. Братнія дзеці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГА́РШЫН (Усевалад Міхайлавіч) (14.2.1855, маёнтак Прыятная Даліна, цяпер Данецкая вобл., Украіна — 5.4.1888),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Горным ін-це ў Пецярбургу. У 1877—78 добраахвотнікам удзельнічаў у рус.-турэцкай вайне. Друкавацца пачаў у 1876. Апавяданні «Чатыры дні», «Баязлівец», «З успамінаў радавога Іванова» перадаюць псіхал. стан чалавека, які спрабуе асэнсаваць вайну. У апавяданнях «Мастакі», «Attalea princes», «Чырвоная кветка» паказаў трагедыю асобы ў тагачасным грамадстве. Завастрэнне трагізму жыццёвых сітуацый спрыяла таму, што многія вобразы яго твораў набылі характар алегорый і вобразаў-сімвалаў. Пісаў таксама вершы, казкі, фантаст. навелы, нарысы, артыкулы пра жывапіс. Цяжкая нерв. хвароба прывяла Гаршына да самагубства. Яго творы на бел. мову перакладалі Ядвігін Ш., М.Лупсякоў, М.Клімковіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рафінава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад рафінаваць.
2.узнач.прым.Спец. Ачышчаны. Рафінаваны алей.
3.перан.; узнач.прым.Кніжн. Удасканалены, вытанчаны. Рафінаваны густ. □ Гэта быў час [пасля рэвалюцыі 1905 г.], калі .. у літаратуры спрабавалі даць нейкі сінтэз самага грубага натуралізму з рафінаваным дэкадэнцтвам.Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбо́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да разбою. Разбойная банда. Разбойныя справы.
2. Тое, што і разбойніцкі. Разбойны напад фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз абарваў мірную працу.Клімковіч.Вядома, сябры, а ў першую чаргу Малашкін і Жарнавік, сёе-тое чулі пра разбойную работу бандытаў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панацэ́я, ‑і, ж.
1. У алхімікаў — лякарства нібыта ад ўсіх хвароб.
2.перан.Іран. Уяўны сродак, які можа дапамагчы ва ўсіх выпадках жыцця. Паны стварылі такія невыносныя ўмовы існавання для Міхала, што ён і вымушаны разглядаць здабыццё сваёй уласнай зямлі як панацэю ад усіх бед і няшчасцяў.Клімковіч.
[Грэч. Panákeia — якая лечыць усё.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́віцца, баўлюся, бавішся, бавіцца; незак.
Разм.
1. Доўга затрымлівацца дзе‑н., марудзіць. — Ты не баўся, дачушка, — папрасіла маці, калі Ганна выйшла.Гартны.
2. Знаходзіцца дзе‑н., праводзіць час. Улетку цэлымі днямі бавіўся на рэчцы.Бачыла.// Гуляць, забаўляцца. І ўсюды — ці дзядзька працуе, ці бавіцца з дзецьмі — ён бясконца добры і ласкавы.Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)