Народ, асноўнае насельніцтва штата Джаму і Кашмір у Індыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Kaszmir ~u
м.г.Кашмір
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
kaszmir, ~u
м.тэкст.кашмір; кашамір
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
cashmere
[ˈkæʒmɪr]
n.
1) кашмі́р -у m.
2) кашміро́вы шаль
3) мякко́е сукно́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АХМА́Д-ШАХ ДУРАНІ́ (каля 1721—1773),
заснавальнік незалежнай афганскай дзяржавы (Дуранійскай дзяржавы). Служыў у іран. шаха Надзір-шаха, пасля смерці якога (1747) на чале афг. Атрадаў пайшоў у Афганістан, дзе аб’яднаў усе афг. плямёны. З 1747 шах Афганістана. У 1748—57 заваяваў Пенджаб, Кашмір, Сірхінд, Сінд, Харасан, Балх, Белуджыстан, у 1761 у бітве пры Паніпаце нанёс паражэнне маратхам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШМІ́РСКАЯ ДАЛІ́НА,
міжгорная даліна на Пн Індыі, у штатах Джаму і Кашмір, паміж Вял. Гімалаямі і хр. Пір-Панджал (М. Гімалаі). Даўж. каля 200 км, шыр. да 60 км, выш. днішча каля 1600 м. Па К.д. цячэ р. Джэлам, вял.воз. Вулар. На схілах шыракалістыя і хвойныя лясы. Рысаводства, садаводства. Кліматычныя курорты. Турызм. На К.д. — г. Срынагар.
шведскі падарожнік. У 1893—1902 даследаваў Тыбет і ПнЗЦэнтр. Азіі. У 1905—08 з Трапезунда (цяпер г. Трабзон, Турцыя) праз Паўн.-Усх. Іран, Кашмір дасягнуў вытокаў рэк Брахмапутра і Сатледж. Адкрыў Гандысышань. У 1923 здзейсніў кругасветнае падарожжа праз Паўн. Амерыку, Японію, Манголію і Сібір. У 1927—35 вывучаў Кітай, Манголію, Зах. Тыбет і Усх. Туркестан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКБА́Р (Джэлаль-ад-дзін) (1542—1605),
правіцель Магольскай імперыі ў Індыі [1556—1605]. Пры ім дзяржава Вялікіх Маголаў дасягнула найб. магутнасці. Значна пашырыў яе межы, заваяваўшы тэр. ад Балха на Пн да р. Гадавары на Пд (у т. л.Кашмір і тэр. сучаснага Афганістана) і ад мора на З да мора на У. Вёў барацьбу з сепаратызмам феадалаў, у 1574 імкнуўся ліквідаваць сістэму джагіраў, што выклікала супраціўленне мусульм. джагірдараў. Упершыню стаў прызначаць індусаў на важныя дзярж. пасты, дынастычнымі шлюбамі ўмацаваў сувязі з раджпуцкімі княствамі, конніца раджпутаў стала асновай арміі. Увёў новую рэлігію «дзін-і ілахі» («божая вера») з элементамі ісламу, індуізму, парсізму і джайнізму.
Акбар са сваім сынам Джахангірам і ўнукам Шахам-Джаханам. Мініяцюра. Каля 1630.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУРАНІ́ЙСКАЯ ДЗЯРЖА́ВА,
афганская дзяржава ў 1747—1818. Створана ў выніку ваен. паходаў Ахмад-шаха Дурані (1747—73), які да 1761 аб’яднаў афг. (пуштунскія) землі (тэр. ядро дзяржавы — Кандагар, Газні, Кабул, Пешавар, Герат), заваяваў Паўн.-Зах. Індыю (у т. л.Кашмір), Усх. Іран, Паўд. Туркестан. Сталіца — г. Кандагар, з 1773 Кабул (перанесена пры сыне і пераемніку Ахмад-шаха Цімур-шаху, які правіў у 1773—93). Эканам. аснову дзяржавы складала феад.-дзярж. ўласнасць на зямлю (зямельныя падаткі з падуладных тэрыторый). Найб. прывілеяванае становішча ў ёй мела афг. племя абдалі (дурані; да яго належаў і вярх. правіцель — шах), якое было вызвалена ад падаткаў. Распалася ў выніку сепаратызму ханаў афг. плямён і нац.-вызв. паўстанняў падуладных неафг. народаў.