усяме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які ажыццяўляецца ўсімі мерамі, усімі спосабамі, сродкамі. — Правільная палітыка нашай камуністычнай партыі, — гаварыў Кастусь, — палітыка ўсямернага развіцця індустрыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі — апраўдала сябе выдатна. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калектывіза́цыя, ‑і, ж.

Аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сацыялістычныя гаспадаркі — калгасы. — Правільная палітыка нашай камуністычнай партыі, — гаварыў Кастусь, — палітыка .. развіцця індустрыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі — апраўдала сябе выдатна. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыазёрны, ‑ая, ‑ае.

Размешчаны паблізу возера. Кастусь адразу адчуў, што сена свежае, нядаўна прывезенае сюды з прыазёрнага лугу. Марціновіч. Зранку да вечара ў густым прыазёрным чароце крычалі дзікія качары. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыці́склівы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Які пазбягае выдаткаў; скупы. — Хіба мала ўсялякай брыды цягаецца яшчэ па лесе апрача сваіх, — заўважыў мнагазначна Кастусь Верамейчык, чалавек прыцісклівы, спрытны і на словы асцярожны. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЖУК (Кастусь) (Канстанцін Якаўлевіч, н. 2.5.1954, в. Затур’я Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),

бел. паэт. Скончыў БДУ (1981). Працаваў у прэсе, на Бел. тэлебачанні, з 1988 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1968. Паэзія вылучаецца праблемнай насычанасцю, эмацыянальнасцю, імкненнем да афарыстычнасці, філас. абагульнення жыццёвых з’яў, роздумам над лёсам зямлі (зб-кі «Планета маёй душы», 1982, «Зямная ноша», 1988, «У найме ў сонца» і «Пладаносны агонь», абодва 1991, «Галгофа», 1997).

т. 6, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дакуме́нцік, ‑а, м.

Разм. фам. Памянш.-ласк. і зніж. да дакумент. Кастусь быў старшым радыстам: усе сакрэтныя шыфры знаходзіліся ў яго. А з такімі дакуменцікамі, вядома, не разгуляешся, бо за іх адказваеш галавой. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ура́нку, прысл.

Абл. Раніцай. — А бульбу мамка ўранку варыла, — ахвотна азвалася малое. Быкаў. У канцы кастрычніка на нізкіх мясцінах пачалі паяўляцца ўранку сівыя замаразкі. Курто. Кастусь затрымаўся — уранку Ён ездзіў па кніжкі ў раён. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадкрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адкрыць усё, многае; адкрыць што‑н. у многіх месцах. Паадкрываць дамы культуры ў вёсках. □ Кастусь дапамог Івану.. паставіць лавы, зачыніць вокны, якія паадкрывалі, каб не было так горача ў клубе. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёпкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Шлёпаць, ідучы па гразі, вадзе і пад.; хлюпаць. Зірнуў [Алесь] па звычцы на сонца і праз момант ужо цёпкаў па балоце, задаволены тым, што на гэты раз Кастусь яго не перахітрыў. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗЯНІ́САЎ (Міхаіл Іванавіч) (21.11.1900, в. Трасцянка Саратаўскай вобл., Расія — 11.1.1971),

бел. спявак (лірыка-драм. барытон). Нар. арт. Беларусі (1944). Вучыўся ў Саратаўскай кансерваторыі (1925—28), оперным класе Бел. муз. тэхнікума (1928—30), Бел. студыі оперы і балета (1930—33) у А.Баначыча. У 1933—58 (з перапынкам, у 1941—43 у Ерэванскім оперным т-ры) саліст Дзярж. т-ра оперы і балета БССР. У 1958—64 маст. кіраўнік Бел. філармоніі, у 1964—70 выкладчык Бел. кансерваторыі. Дэбютаваў партыяй Эскамільё ў оперы «Кармэн» Ж.​Бізэ (1932). Валодаў моцным прыгожым голасам, сцэн. абаяльнасцю. Створаныя ім вобразы адметныя адухоўленасцю, маст. выразнасцю. тонкім густам, пачуццём меры. Лепшыя вобразы ў нац. рэпертуары: Змітрок і Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я.​Цікоцкага), КастусьКастусь Каліноўскі» Дз.​Лукаса), Кузьміч («У пушчах Палесся» А.​Багатырова); у класічным — Гразной («Царская нявеста» М.​Рымскага-Корсакава), Анегін, Ялецкі. Мазепа («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Мазепа» П.​Чайкоўскага), Дэман («Дэман» А.​Рубінштэйна), Ігар («Князь Ігар» А.​Барадзіна), Траякураў («Дуброўскі» Э.​Напраўніка), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.​Расіні). Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Дж.​Вердзі), Каніо («Паяцы» Р.​Леанкавала), Мечнік («Страшны двор» С.​Манюшкі). У канцэртным рэпертуары значнае месца займалі бел. нар. песні, творы бел. кампазітараў.

Літ.:

Пукст Р Натхнёны спявак // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.

Б.​С.​Смольскі.

М.І.Дзянісаў.
М.Дзянісаў у ролях Дэмана (злева) і Гразнога.

т. 6, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)