каса́

1. Вузкі пясчаны паўвостраў (БРС).

2. Пясчаная водмель (Стол.).

3. Сонечны прамень (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

шрыфт-ка́са

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. шрыфт-ка́са
Р. шрыфт-ка́сы
Д. шрыфт-ка́се
В. шрыфт-ка́су
Т. шрыфт-ка́сай
шрыфт-ка́саю
М. шрыфт-ка́се

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каса... (гл. коса...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «коса...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: касавокі, касалапы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коса... (а таксама каса...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. касы (косы) (у 1 знач.), напр.: косаабрэзаны, косапрыцэльны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Каса ўзаемадапамогі 5/484

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

каса... (а таксама коса...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «коса», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: касаплечы, касароты, касавокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ашчадная каса 2/27—28; 5/484; 10/440; 12/353—354

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Тэндраўская каса

т. 16, с. 127

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Фядотава каса

т. 16, с. 511

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІНБУ́РНСКАЯ КАСА́,

нізінная пясчаная каса паміж Дняпроўскім і Егарлыцкім ліманамі Чорнага м., у Херсонскай вобл. Украіны. Даўж. каля 40 км, шыр. 8—10 км. Па берагах прэсных і салёных азёр месцы гнездавання птушак; частка тэр. Чарнаморскага запаведніка. У час рус.-тур. вайны 1787—91 рус. войскі А.В.Суворава разграмілі на К.к. тур. дэсант.

т. 8, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)