correspondence [ˌkɒrəˈspɒndəns] n.

1. перапі́ска, лістава́нне;

be in correspondence перапі́свацца, лістава́цца

2. карэспандэ́нцыя (паштова-тэлеграфныя адпраўленні)

3. адпаве́днасць, суадно́снасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mailbag

[ˈmeɪlbæg]

n.

1) мех з по́штай

2) по́шта, карэспандэ́нцыя f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

камерцы́йны Hándels-, káufmännisch, kommerzi¦éll;

камерцы́йная карэспандэ́нцыя Hándelskorrespondenz f -, -en;

камерцы́йны дырэ́ктар káufmännischer Diréktor

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

«АРХІ́Ў ДО́МУ РАДЗІВІ́ЛАЎ»

(«Archiwum domu Radziwiłłów»),

зборнік гістарычных дакументаў, што захоўваліся ў канцы 19 ст. ў нясвіжскім архіве Радзівілаў. Выдадзены ў 1885 у Кракаве. Складаецца з 3 комплексаў перапіскі за 1571—1633 на лац. і польскай мовах: сямейная і прыватная карэспандэнцыя М.​К.​Радзівіла Сіроткі; перапіска канцлера ВКЛ, гетмана вял. кароннага Я.​Замойскага і канцлера ВКЛ, гетмана вял. літ. Л.​Сапегі з Радзівіламі. Зборнік асвятляе ўнутр. і знешнюю палітыку кіруючых колаў ВКЛ, дае звесткі пра Люблінскую унію 1569, Інфлянцкую вайну 1558—82, рокаш Зебжыдоўскага, Брэсцкую унію 1596, рэфармацыю на Беларусі і ў Літве, падрыхтоўку Статута ВКЛ 1588, паўстанне С.​Налівайкі 1595—96. Змешчаны «Адманіторыум» (1603) — маральна-павучальнае і гасп.-дзелавое настаўленне спадкаемцам Радзівіла Сіроткі.

Г.​Я.​Галенчанка.

т. 1, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Zéitungsbericht m -(e)s, -e (газе́тная) карэспандэ́нцыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Beríchterstattung f -, -en

1) дакла́д, данясе́нне; карэспандэ́нцыя

2) справазда́чнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

іншагаро́дні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца, жыве ў іншым горадзе; які прыехаў з іншага горада. Іншагародні падпісчык. Іншагароднія спартсмены. // Пасланы ў другі горад, атрыманы з другога горада. Іншагародняя карэспандэнцыя.

2. у знач. наз. іншагаро́дні, ‑яга, м. У дарэвалюцыйнай Расіі — селянін, які жыў у казацкай станіцы, але не належаў да казачнага саслоўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Bríefwechsel m -s перапі́ска, карэспандэ́нцыя;

mit j-m im ~ stéhen* перапі́свацца з кім-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

correspondence

[,kɔrəˈspɑ:ndəns]

n.

1) падабе́нства n., адпаве́днасьць f.

2) зго́днасьць f.

3) лістава́ньне n., піса́ньне лісто́ў

4) лісты́ pl., карэспандэ́нцыя f., до́пісы ў газэ́ту

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пісьмо́ ’ўменне пісаць і само пісанне’, ’сістэма графічных знакаў’, ’ліст’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ’вучонасць, пісьменнасць’ (Варл.), укр. письмо́, рус. письмо: польск. pismo ’ліст, карэспандэнцыя’, ’пісьмовы дакумент’, ’газета’, н.-луж. pismo ’ліст’, ’дакумент’, в.-луж. pismo ’шрыфт’, ’почырк’, ’рукапіс’, ’афіцыйны дакумент’, чэш. písmo ’шрыфт, літары’, славац. písmo ’тс’, ’сістэма знакаў’, ’почырк’, ’папера, дакумент’, славен. písmo ’ліст’, ’узор’, písme ’літара’, серб.-харв. писмо ’ліст’, ’дакумент, пасведчанне’, харв. pȋsmo ’почырк’, макед. пи́смо ’ліст’, ’дакумент’, балг. пасма ’ліст’. Прасл. *pisьmo, роднаснае літ. piešìmas ’маляванне, мазня’ < piēšti ’рысаваць, пісаць вугалем’ (Зубаты, SF, 2, 86; Буга, РФВ, 73, 335; Траўтман, 211; Фасмер, 3, 268; Бязлай, 3, 41–42). Да піса́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)