вака́цыі, ‑ый; адз. няма.

Уст. Канікулы. Загорская сямігодка была распушчана на два тыдні зімовых вакацый. Колас.

[Фр. vacatio з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

half-term [ˌhɑ:fˈtɜ:m]n. каро́ткія кані́кулы/вака́цыі (у сярэдзіне семестра, чвэрці і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

баху́р, ‑а, м.

Абл. Бутуз; карапуз. [Антон:] — Будзе лета, канікулы, дык зважу вас, бахуроў, пакажу, чаго мы там набудавалі. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Féri¦enzeit f -, -en кані́кулы, час кані́кул [вака́цый]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

vacation​1 [vəˈkeɪʃn] n.

1. кані́кулы;

the long vacation BrE ле́тнія кані́кулы

2. AmE адпачы́нак, во́дпуск;

on vacation у во́дпуску; на вака́цыях;

take a vacation пайсці́ ў адпачы́нак

3. fml звальне́нне, вызвале́нне (з пасады)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

веснавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да вясны. Веснавыя дні. Веснавыя кветкі. // Які адбываецца вясной. Веснавая навальніца. Веснавая сяўба. Веснавыя канікулы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гасцява́нне, ‑я, н.

Знаходжанне ў гасцях. [Грыша], вядома, будзе прыязджаць сюды на канікулы, у водпуск, але гэта ўжо будзе гасцяванне — не больш. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Féri¦en pl кані́кулы, вака́цыі;

~ néhmen* браць во́дпуск [адпачы́нак]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Вака́цыі ’канікулы’, адз. л. вакацыя (БРС). З польск. wakacja < лац. vacātio (Булыка, Запазыч., 55). Больш верагодным трэба лічыць непасрэднае запазычанне з семінарскай латыні. Параўн. Фасмер, 1, 267.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

студэ́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да студэнта, студэнцтва. Студэнцкі гурток. Студэнцкі білет. □ Сцяпан .. скончыў першы курс будаўнічага інстытута і праводзіў дома свае першыя студэнцкія канікулы. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)