Павярхоўнае асвятленне чаго‑н.; схематычнасць, неканкрэтнасць. Я рад, што заціхнуў агульшчыны гром: Час наш канкрэтны і хуткі.Панчанка.Асабліва лёгка тут [у публіцыстычных вершах] збіцца на агульшчыну і рыторыку.Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абстра́ктны
(лац. abstractus)
адцягнены, неканкрэтны (проціл.канкрэтны).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ідэаліза́цыя, ‑і, ж.
Паказ каго‑, чаго‑н. лепшым, чым яно сапраўды ёсць; надзяленне ідэальнымі якасцямі. Ідэалізацыя мінулага. Ідэалізацыя рэчаіснасці. □ Аўтары, адмовіўшыся ад ідэалізацыі, паказваюць жывога чалавека, яго канкрэтны лёс, характар.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЯДУ́ТА (італьян. veduta),
жанр выяўл. мастацтва або канкрэтны твор, які адлюстроўвае від мясцовасці, пейзаж, часцей архітэктурны. Тэрмін узнік у 17 ст. ў Галандыі, набыў пашырэнне ў 18 ст. ў Венецыі, у 19 ст. — у інш. краінах Еўропы. Сярод майстроў вядуты мастакі Б.Белота, А.Каналета, Дж.Б.Піранезі і інш.
2. Заснаваны на абстракцыі; такі, які карыстаецца абстракцыяй. Абстрактны метад. Абстрактнае мастацтва. Абстрактнае мысленне. Абстрактны гуманізм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІСАЖУ́ ФІГУ́РЫ,
замкнёныя траекторыі пункта, які ўдзельнічае адначасова ў 2 гарманічных ваганнях ва ўзаемна перпендыкулярных напрамках. Названы ў гонар франц. вучонага Ж.Лісажу, які вывучаў такія траекторыі. Л.ф. назіраюцца, напр., з дапамогай электрон-напрамянёвага асцылографа. Канкрэтны выгляд Л.ф. залежыць ад суадносін паміж частотамі, фазамі і амплітудамі абодвух ваганняў. Выкарыстоўваюцца ў вымяральнай тэхніцы для даследавання гэтых суадносін, а таксама формы ваганняў.
Від Лісажу фігур пры розных суадносінах паміж перыядамі (1:1, 1:2 і г.д.) і рознасцях фаз (0, π/4, π/2).