гузы́р, ‑а, м.

Абл. Ніжняя частка (снапа, ствала і пад.); камель. На гузыры той сухастоіны Наросты чорныя адны. Вітка. Кабеты пазатыкалі сярпы ў гузыры снапоў. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кражня́ккамель (тоўсты)’ (Мат. Гом.). Гл. краж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камлю́к, ‑а, м.

Разм. Ніжняя частка ствала дрэва; камель. На тым месцы, дзе во толькі шумела дрэўца, тырчаў тонкі камлюк. Лупсякоў. Адны тонкія камлюкі асінніку, бярэзніку, ды гнілое, збуцвелае ламачча. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ствол / ніжняя частка: камель

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Klben

m -s, -

1) булава́

2) каме́ль

3) тэх. по́ршань

4) прыкла́д (у стрэльбы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

бервяно́, а́; мн. бярвёны, ‑аў (з ліч. 2, 3, 4 бервяны́); н.

Круглы, тоўсты, ачышчаны ад галін і сучча ствол вялікага дрэва. Лявон Здрок меў такую сілу, што падымаў за камель і клаў на перадок воза самае тоўстае бервяно. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каму́лка ’бязрогая карова’ (Ян.), да камель2 (гл.). Аднак не выключае, што гэта лексема гснетычна звязапа з літ. gamulä ’бязрогая скаціна’ (больш падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 10. 174–175).⇉

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Краж ’ланцуг невысокіх гор’ (ТСБМ), ’камель, цурбан’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. кряж ’пагорак’, ст.-рус. кряжь ’брус’. Да kręžь, якое з’яўляецца аблаўтным варыянтам да krǫgъ ’круг, кольца’ (Фасмер, 2, 391).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляме́нь (груб.) ’поўны, тоўсты, здаровы’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. liemuõ ’ствол’, liemẽnė ’безрукаўка, камізэлька, кабат’. Семантычны пераход ’ствол’ > ’тоўсты чалавек’, параўн. у бел. камель > камлякаваты ’дужы, мажны’ (віл., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камлю́к1камель’ (ТСБМ, Др.-Падб., Юрч.; КЭС, лаг.), камлю́х, кымлюшок ’тс’ (Яўс.); міёр. камлю́к, къмлюшок ’тонкае паленца дроў’ (Нар. сл.), камлюшок ’сцёрты венік’ (шкл., Мат. Маг.); камлю́к ’прысадзісты, каржакаваты чалавек’ (Др.-Падб.; гродз., З нар. сл.), ’хлопчык-таўстун’ (калінк., З нар. сл.), ’моцны, хуткі’ (полац., Нар. лекс. і З нар. сл.), камлюкава́ты ’камлісты’, ’невысокі, прысадзісты’ (КЭС, лаг.; ТСБМ). Да камель1. Утворана пры дапамозе суф. ‑ʼук (‑ʼух). Сюды ж і свісл. камлукаваты ’тоўсты, нязграбны’ (Сцяшк. Сл.).

Камлю́к2 ’камень’ (нараўл., Мат. Гом.). Ад каменю́к, параўн. укр. каменю́ка ’камень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)