РАЙД (Ride) Салі (н. 26.5.1951, г. Энсіна, штат Каліфорнія, ЗША),
першая жанчына-касманаўт ЗША. Д-р філасофіі (1978), магістр навук па фізіцы (1975). З 1978 у групе касманаўтаў НАСА. 18—24.6.1983 і 5—13.10.1984 здзейсніла (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёты ў складзе экіпажаў касм. карабля «Чэленджэр». Правяла ў космасе 14,3 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-А́НА (Santa Ana),
горад у ЗША, на Пд штата Каліфорнія, каля г. Лос-Анджэлес. Засн. ў 1869. 300 тыс.ж., з г. Анахайм і агульнымі прыгарадамі больш за 2 млн.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорты. Прам-сць: вытв-сць радыёэлектроннага абсталявання (пераважна для ваен. мэт), агульнае машынабудаванне, металаапр., прыладабуд., харчовая. Кліматычны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХІКА́ЛІ (Mexicali),
горад на ПнЗ Мексікі, у бас.р. Каларада, на граніцы з ЗША. Адм. ц. штата Ніжняя Каліфорнія Паўночная. Каля 500 тыс.ж. (1997). Аэрапорт. Цэнтр буйнога раёна арашальнага земляробства (бавоўнік, пшаніца і інш.). Прам-сць: металаапр., харч., бавоўнаачышчальная. Шматлікія зборачныя прадпрыемствы амер. кампаній па вытв-сці эл.-тэхн., радыёэлектронных і спажывецкіх тавараў. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ХАСЭ́, Сан-Хазэ (San Jose),
горад на З ЗША, у штаце Каліфорнія. Засн. ў 1777. 871,3 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 1,5 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны цэнтр ракетна-касм. і радыёэлектроннай прам-сці. Развіта таксама вытв-сцьЭВМ, паўправадніковых прылад, ваен. абсталявання, кансерваваных фруктаў і віна. Машынабудаванне і аўтазборка. 3 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІБО́РГІЙ (лац. Seaborgium),
Sg, штучны радыеактыўны хім. элемент VI групы перыяд. сістэмы, ат. н. 106. Адкрыты ў 1974; атрыманы ізатопы з масавымі лікамі 259 (Лабараторыя ядз. рэакцый Аб’яднанага ін-та ядз. даследаванняў; г. Дубна, Расія) і 263 (Беркліеўская лабараторыя імя Э.А.Лоўрэнса; г.Берклі, штат Каліфорнія, ЗША). Названы ў гонар Г.Т.Сібарга (рэкамендацыя Міжнар. саюза тэарэт. і прыкладной хіміі; 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫХУА́НА (Tijuana),
горад на ПнЗ Мексікі, у штаце Ніжняя Каліфорнія Паўночная, каля граніцы з ЗША. Каля 800 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр раёна арашальнага земляробства (бавоўна, фрукты, агародніца, збожжавыя). Прам-сць: харчасмакавая, у т. л. тытунёвая; бавоўнаачышчальная, тэкст., цэлюлозна-папяровая; прадпрыемствы кампаній ЗША па вытв-сці спажывецкіх тавараў. Цэнтр гандлю з ЗША. Транзітны пункт для амер. турыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІФО́РНІЙ (лац. Califomium),
Cf, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 98, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядома 17 ізатопаў з масавымі лікамі 240—256, найб. устойлівы — 251Cf (перыяд паўраспаду 900 гадоў). Атрыманы ў 1950, названы па месцы адкрыцця (штат Каліфорнія. ЗША). Высокатаксічны белы лятучы метал, tпл 900 °C. Выкарыстоўваюць як крыніцу нейтронаў у актывацыйным аналізе, медыцыне, пры пошуку нафты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КЛЕНД (Oakland),
горад на З ЗША, у штаце Каліфорнія. Прыгарад г.Сан-Францыска. Засн. ў 1-й пал. 19 ст. Каля 380 тыс.ж., з прыгарадамі 2 млн.ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на ўсх. беразе зал. Сан-Францыска; злучаны з г. Сан-Францыска мостам цераз заліў. Аэрапорт. Прам-сць: суднабуд. і суднарамонтная, металаапр., харч., металургічная, хімічная. Аўтазборачныя з-ды. Ваенна-марская база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бенітаі́т
(ад англ. San-Benita = назва акругі ў штаце Каліфорнія ЗША)
мінерал, тытанасілікат барыю белага, сіняга колеру або бясколерны; выкарыстоўваецца як паўкаштоўны камень.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДАЛІ́НА СМЕ́РЦІ (Death Valley),
міжгорная бязводная ўпадзіна на ПдЗ ЗША (штат Каліфорнія), у пустыні Махаве. Даўж. з ПнЗ на ПдУ каля 250 км. Адна з найб. глыбокіх (85 м ніжэй узр. м.) і бязводных упадзін на Зямлі, самае нізкае месца Паўн. Амерыкі. Абс. максімум т-ры паветра 56,7 °C (самая высокая ў Зах. паўшар’і). Назва звязана з золаташукальнікамі, якія загінулі тут у 1849 ад недахопу вады. Нацыянальны помнік прыроды (1933).