стальма́шня, ‑і, ж.
Разм. Стальмашная майстэрня. Круглы двор — гэта і стальмашня, дзе робяцца драбіны для калёс, палазы для саней. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Клю́шні ’від калёс’ (Мат. Гом.). Пеяратыўнае, да клюшня 1 (гл.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стрымгало́ў, прысл.
Вельмі хутка, імкліва, кулём. Выскаквалі з двароў дзеці, стрымгалоў кідаліся да калёс, крычалі на ўсе галасы: — Вяселле едзе! Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ядва́б, ‑у, м.
Уст. і паэт. Шоўк. / у перан. ужыв. За каляінкамі для калёс — шырэйшыя стужачкі таго ж травянога ядвабу. Гартны.
[Польск. jedwab з чэшск.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Крыва́лы ’прылады да калёс, каб вазіць бярвенні’ (Янк. III, Бяльк.). Гл. крывулі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пы́хканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пыхкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Шашура] увесь час чуў ззаду нарастаючы перастук калёс і натужнае пыхканне. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ко́ламазь ’мазь для калёс’ (Жыв. сл., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Маг.). Гл. кола 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
краса́ла, ‑а, н.
Тое, што і крэсіва. Галавень злез з каня, прывязаў яго да драбін нейчых калёс і пачаў высякаць красалам агонь, каб прыкурыць піпку. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кру́чалы ’калёсы для вывазкі лесу’ (Мат. Маг.), ’прылада для калёс вазіць бярвенні’ (Бяльк.). Кантамінацыя крывалы (гл.) і круціцьх (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рассы́пчаты, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і рассыпісты. Заграбаючы валёнкамі рассыпчаты, лёгкі снег, .. [Камлюк] спрытна абагнаў фурманку. М. Ткачоў. Загаманілі жанкі, аднекуль з дарогі данеслася рассыпчатае сакатанне калёс. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)