Аддзел установы, заняты справаводствам, а таксама памяшканне гэтага аддзела. Калгасная канцылярыя. □ У канцылярыях займаліся сваімі справамі рахункаводы.Залескі.//Разм.жарт. Аб чыіх‑н. паперах, перапісцы.
[Лац. cancellaria.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баз Жывёлагадоўчая калгасная ферма (Арш.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
валкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.
Зграбаць скошаную збажыну, траву і пад. у ваякі. Разбівае, валкуе, нават складае ў копы гатовае сена самая маладая калгасная брыгада — піянеры і школьнікі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКУЛЁНАК (Пётр Сяргеевіч) (н. 22.7.1910, в.Вял. Мяхінічы Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. балетмайстар. Засл. дз. маст. Беларусі (1960). Скончыў курсы культасветработнікаў у Магілёве (1932). З 1937 саліст Ансамбля песні і танца Бел. філармоніі, у ансамблях песні і танца Адэскай і Прыбалтыйскай ваен. акруг. У 1953—73 гал. балетмайстар Дзярж.нар. хору БССР. Сярод пастановак: «На прывале», «Лянок», «Калгасная полька», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Беларуская маладзёжная» і інш. Работы Акулёнка — яркі прыклад узаемаўзбагачэння нар. і прафес. харэагр. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аб’ёмны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да аб’ёму (у 1 знач.). Аб’ёмнае вымярэнне. Аб’ёмны аналіз.// Які мае трохмерныя паказчыкі. Аб’ёмнае кіно. □ Асабліва яркае ўвасабленне калгасная тэматыка атрымала ў творах круглай аб’ёмнай скульптуры.«Беларусь».
2. Вялікага аб’ёму, памеру. Аб’ёмны твор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калга́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да калгаса, калгасаў, належыць ім. Калгасны статак. Калгасныя палеткі. Калгаснае будаўніцтва.// Які ўваходзіць у калгас, працуе ў калгасе. Калгаснае сялянства. Калгасны каваль. Калгасны аграном.
2. Заснаваны на калектыўнай форме гаспадаркі. Калгасны лад. Калгасная вытворчасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ШНЯ (Астап) (сапр.Губенка Павел Міхайлавіч; 12.11.1889, с. Грунь Сумскай вобл., Украіна — 28.9.1966),
украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це. Майстар кароткага памфлета, сатыр. фельетона, гумарэскі. Аўтар кніг «Справы нябесныя» (1923), «Тварам да вёскі» (1926), «Усмешкі» (т. 1—4, 1930), «Зенітка» (1947), «Вішнёвыя ўсмешкі» (1950), «Мудрасць калгасная» (1952), «Нешчаслівае каханне» (1956) і інш. Сатыра Вішні — своеасаблівая маст. інтэрпрэтацыя сац., грамадска-паліт. з’яў і падзей, ёй уласцівы глыбіня адлюстравання і трактоўкі праблем, бачанне перспектыў.
Тв.:
Твори. Т. 1—7. Київ, 1963—65;
Фейлетони. Гуморески. Усмішки. Щоденникові записи. Київ, 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абла́да Зямельныя ўладанні вакол фальварка (БРС), навакольная калгасная зямля; акруга, вобласць (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
КЛЯЎКО́ (Генадзь Якаўлевіч) (1.5.1932, в. Варонічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 21.8.1979),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1955). Працаваў у газ. «Калгасная праўда», час. «Вожык», «Беларусь», з 1973 нам.гал. рэдактара час. «Полымя». Друкаваўся з 1950. У зб-ках вершаў і паэм «Абветраныя далягляды» (1962), «Сто крокаў» (1967), «Прыстань» (1974) і інш. апяванне красы жыцця, маладосці, шчырая захопленасць роднымі краявідамі. Творы адметныя філасафічнасцю, канкрэтнасцю сюжэтнай пабудовы, маст. праўдзівасцю вобразаў. Аўтар гумарыстычных вершаў і мініяцюр (зб-кі «Лайдак і кнопкі», 1964; «Каб не сурочыць», «Што праўда, то не грэх...», абодва 1971), твораў для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ПРАЛЕТА́РСКА-КАЛГА́СНЫХ ПІСЬМЕ́ННІКАЎ (БелАПКП). Існавала з 25.4.1931 да мая 1932. Створана ў складзе Усесаюзнага аб’яднання пралетарска-калгасных пісьменнікаў. Арганізац. бюро: Р.Шукевіч-Траццякоў, І.Барашка, П.Галавач, С.Баранавых. Чл.: М.Багун, П.Броўка, Ц.Гартны, С.Грахоўскі, С.Дарожны, А.Дудар, А.Жаўрук, М.Зарэцкі, В.Каваль, Т.Кляшторны, А.Куляшоў, Я.Купала, М.Лынькоў, В.Маракоў, Я.Скрыган, У.Хадыка, М.Чарот і інш. Існавалі Мінскае аддз. БелАПКП, філіі ў Клімавічах, Чэрвені, Полацку, літ. гурткі ў Клімавіцкім, Талачынскім, Чэрвеньскім, Смалявіцкім, Пухавіцкім, Заслаўскім, Касцюковіцкім, Клічаўскім р-нах. Ставіла задачу падтрымліваць маладых пісьменнікаў з сял. асяроддзя. Выдавала час. «Беларусь калгасная» (1932). Спыніла дзейнасць у адпаведнасці з пастановай ЦККП(б)Б «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР» (27.5.1932).