мул 1, ‑а, м.

Помесь кабылы і асла.

мул 2, ‑у, м.

Абл. Іл. Зазнаў тут бедны човен гора: Каламі Костусь яго пора І ва ўсе бокі яго круціць, Ды толькі воду каламуціць, Бо тут гразі больш, чым вады, І мулу, рознае брыды. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міну́ўшчына, ‑ы, ж.

Тое, што было раней, што даўно прайшло; мінулае; былое. Як жывы сведка мінуўшчыны, адзін стары дзед Лявон астаўся тут. Бядуля. Думкі не пакідаюць мяне. Можа і не варта каламуціць тую палыновую горыч далёкай мінуўшчыны. Асіпенка. // Старажытнасць, старадаўнасць. Сівая мінуўшчына. □ І ў суме адвечным, ссутуліўшы плечы, Мінуўшчына ў замчышчы спіць. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбаламу́чваць разм.

1. (каго-н.) in ufruhr brngen*; ufreizen vt;

2. (каламуціць ваду і г. д.) trübe mchen, trüben vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

zamącać

незак.

1. муціць; каламуціць;

2. перан. парушаць;

zamącać spokój — парушаць спакой;

гл. zamącić

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

мути́ть несов.

1. (жидкость) муці́ць, каламу́ціць;

мути́ть во́ду муці́ць (каламу́ціць) ваду́;

2. перен. (делать неясным) тума́ніць, за́сціць;

мути́ть ум тума́ніць (за́сціць) ро́зум;

3. (возбуждать) баламу́ціць; (бунтовать) бунтава́ць; (путать) блы́таць; (подстрекать) падбухто́рваць;

мути́ть люде́й баламу́ціць (бунтава́ць, падбухто́рваць) людзе́й;

4. (в голове, в глазах и т. п.) безл. мутне́ць;

5. (тошнить) безл. ну́дзіць;

меня́ мути́т мяне́ ну́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rozrabiać

незак.

1. раствараць; распускаць;

2. разбаўляць; разрэджваць;

3. рашчыняць, замешваць;

4. разм. зваднічаць; муціць (каламуціць) ваду

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Труб ‘ крык, гвалт’, тру́бес ‘галашэнне, моцны плач’ (ТС). Няясна; магчыма, паходзяць ад ням. trüben ‘засмучаць, азмрочваць’, ‘муціць, каламуціць’, trüb, trübe ‘маркотна, журботна’, trübsal ‘гора, смутак, жаль, туга, журба, маркота’; пранікненне іх адбылося, відаць, праз ідыш, параўн. ід. trojb ‘труба’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.). Гл., аднак, у Скарыны Празникъ Трубъ — яўрэйскае свята, калі пад гукі труб адбывалася ахвярапрынашэнне (ГСБМ). Параўн. таксама разм. труба́ ‘гібель, пагібель’ (ТСБМ), трубе́ц ‘канец, капцы’ (ТС), збліжэнне з якімі магло ўплываць на семантыку слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

muddy

[ˈmʌdi]

1.

adj.

1) гра́зкі

muddy road — гра́зкая даро́га

2) бру́дны, нячы́сты; каламу́тны

a muddy color — бру́дны ко́лер

muddy water — каламу́тная вада́

3) памутне́лы, няя́сны (пра ро́зум, ду́мкі)

2.

v.

1) апы́рскаць (-ца) гразёю

2) каламу́ціць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Талэпа́ ’месца, крыху прыкрытае снегам’ (Сл. Брэс.). Магчыма, да тал, та́лы (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. смал. талоба́: во за́иччая тылаба́ ’месца, дзе заўсёды водзіцца дзічына, якая пакідае сляды на снезе’ (Дабр.). Не выключала, што гэта гукапераймальнае ўтварэнне ад *талэ́п, параўн. укр. тала́п ’пра капанне ў чым-небудзь рэдкім’, дыял. таля́п ’тс’, ад якіх паходзяць тала́пати ’ўтвараць характэрныя гукі, ходзячы ў растаптаным або завялікім абутку’, дыял.каламуціць ваду, плюхаючыся ў ёй; брудзіць’, чэш. tlapati ’шлёпаць, ступаць, крочыць’, якое Махэк’2 (645) узводзіць да *telp‑ (гл. целяпаць), не зусім яснае польск. дыял. tałapać się ’плёскацца, хлюпаць у вадзе’ (магчыма, усходнеславянскага паходжання). Гл. таксама Фасмер, 4, 15; ЕСУМ, 5, 507–508.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каламу́т ’вір’ (Жд. 2, Жд. 3), каламута ’мул з вадой, твань’ (БРС, ТСБМ), каламуць ’тс’ (БРС, ТСБМ), каламутны (БРС, ТСБМ, Сл. паўн.-зах.; Сержп. Прымхі; Сцяшк., ТС, Федар., Яруш.). Укр. каломут, каламут, каламута ’баламута, сварка, разлад і інш.’, рус. кур., зах.-бран. (другаснае) каламут ’чалавек, які выклікае нязгоду, разлад, бязладдзе; баламут’, зах.-бран. ’разлад, бязладдзе, нязгода; сварка’, варонеж. коломутица ’блытаніна; разлад, смута’, коломутный ’непразрысты, мутны (пра ваду, крыніцу)’, польск. kołomąt ’хаос, блытаніна і інш.’, дыял. ’пляткар, баламут і інш.’, чэш. уст. kolomut, kolomuta ’змяшанне, хаос і інш.’ (Юнгман разглядае як славац., Махэк₁ не разглядае лексемы: у артыкуле «rmoutiti», для якога ўзнаўляецца kolomútiti, згадваецца чэш. дыял. cholomet, cholomot ’паршывец і інш.’), славац. kalamula, galamuta ’замяшанне, хаос’. Паўн.-слав. аддзеяслоўнае ўтварэнне, бел. каламут, відаць, зберагае першасную семантыку ’круціць, муціць’. Час утварэння, як аб гэтым сведчыць семантыка, а таксама страта прамога значэння ў шэрагу моў, магчыма, гаворыць на карысць паўн.-прасл. Аб далейшай этымалогіі гл. каламуціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)