СЦЯПА́НАВА Лідзія Ільінічна (22.1.1899, Масква — 13.11.1962),

расійскі рэжысёр дакумент. кіно. У кіно з 1925. З 1953 на студыі «Маснавукфільм». Работы С. адлюстроўвалі важныя падзеі ў жыцці краіны: «Ёсць метро» (1932), «Савецкая жанчына» (1937), «Моладзь абараняе Радзіму» (1942), «Арлоўская бітва» (1944), «Савецкі Казахстан» (1951) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948, 1949, 1950, 1952.

т. 15, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАХАМБЕ́Т УТЭМІ́САЎ (1804, Заходне-Казахстанская вобл., Казахстан — 20.10.1846),

казахскі паэт, удзельнік і натхняльнік сял. антыкаланіяльнага і антыфеад. паўстання ў 1830-я г. Аўтар песень і паэм (каля 40), тэматычна скіраваных супраць сац. і нац. несправядлівасці, дэспатызму прыгнятальнікаў. Яго творы, адметныя гуманіст. пафасам, вызначаліся лаканізмам, афарыстычнасцю, экспрэсіўнасцю вобразаў.

Тв.:

Рус. пер. — Стихи. Алма-Ата, 1957.

Ж.​Сахіеў.

т. 10, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЫ́КАЎ Віктар Мікалаевіч (н. 19.2.1945, г. Алматы, Казахстан),

бел. спартсмен (веласіпедны спорт). Засл. майстар спорту (1969). Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1974). Чэмпіён свету ў каманднай (1967, 1969), бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў індывід. і каманднай (1970) гонках з праследаваннем на 4 км на трэку, чэмпіён СССР у індывід. (1965) і камандных (1968—69, 1971) гонках, неаднаразовы пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў.

т. 3, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМАНГЕЛЬДЫ ІМА́НАЎ (1873, Тургайская вобл., Казахстан — 18.5.1919),

адзін з кіраўнікоў нац.-вызв. паўстання ў Казахстане ў 1916. У час Сярэднеазіяцкага паўстання 1916 узначаліў атрады ў Тургайскім і суседніх паветах. У кастр. 1917 стварыў партыз. атрад, які выступіў супраць урада, сфарміраванага партыяй Алаш. Адзін з арганізатараў сав. улады ў Тургайскай вобл., першых у Казахстане часцей Чырв. Арміі. Загінуў у выніку антысав. мяцяжу.

т. 1, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНО́Ў Аляксандр Аскольдавіч (н. 12.2.1957, г. Алматы, Казахстан),

бел. спартсмен (стралковы спорт). Скончыў БДУ (1986). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1977). Чэмпіён Еўропы ў камандным і бронз. прызёр у асабістым першынстве (1977, Бухарэст), чэмпіён СССР у камандным першынстве (1979). З 1986 малодшы навук. супрацоўнік Ін-та фіз.-арган. хіміі АН Беларусі. З 1996 — трэнер нац. каманды Беларусі па спарт. стральбе.

В.​Л.​Працкайла.

т. 7, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІСКАЛІ́ЕЎ Сундуткалі (1924, с. Канстанцінаўка Заходне-Казахстанскай вобл., Казахстан — 24.6.1944),

удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Аўтаматчык стралк. роты радавы І. вызначыўся пры вызваленні Быхаўскага р-на: у ноч на 24 чэрв. адзін з першых уварваўся ў траншэю праціўніка і ў крытычны момант бою сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота. Увекавечаны ў Мемарыяле воінскай славы на Лудчыцкай вышыні.

т. 7, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАГІЛЁЎСКІ ГАРБА́РНЫ ЗАВО́Д.

Працуе з 1930 у Магілёве. У Вял. Айч. вайну частка абсталявання эвакуіравана ў г. Сяміпалацінск (Казахстан). Адноўлены ў 1944. У 1948—55 рэканструяваны і расшыраны. У 1957 уведзены ў эксплуатацыю рантавы цэх. З 1992 арэнднае прадпрыемства, з 1997 адкрытае акц. т-ва «Гарбар». Асн. прадукцыя (1999): юфць тэрмастойкая, цвёрдая скура для нізу абутку, скура шлейна-седлавая, сырамятная.

т. 9, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАРАСЕ́НКА Кірыла Сідаравіч (н. 15.6.1913, с. Талдысай Хобдынскага р-на Акцюбінскай вобл., Казахстан),

бел. скрыпічны майстар. З 1948 працаваў на мінскіх аўта- і падшыпнікавым заводах. Сярод вырабаў: скрыпкі і альты (у т. л. скрыпкі з нетрадыц. парод дрэва), смычкі (стварыў уласную тэхналогію вырабу якасных смычкоў шляхам камбінавання розных мясц. парод дрэва). Вынаходнік спосабу прыгатавання бурштынавага лаку для пакрыцця інструментаў.

М.​Д.​Браценнікаў.

т. 15, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗМІ́ЦЕЛЬ Фёдар Фёдаравіч (13.8.1918, с. Лінавіцк Мартукскага р-на Акцюбінскай вобл., Казахстан — 15.6.1944),

удзельнік партыз. руху ў Віцебскай і Мінскай абл. у Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Камандзір партыз. атрада асобага прызначэння (дзейнічаў у трохвугольніку Орша—Віцебск—Смаленск), партыз. Атрада «Гром». У чэрв. 1944 у час варожай блакады партыз. брыгад каля воз. Палік камандаваў штурмавой групай па прарыве акружэння. Цяжка паранены, падарваў сябе гранатай.

т. 1, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛІМБА́ЕВА Айша Гарыфаўна (н. 11.1.1918, г. Ісык, Казахстан),

казахскі жывапісец. Нар. мастак Казахстана (1967). Вучылася ў Алма-Ацінскім маст. вучылішчы (1939—43) і Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (1943—49). Аўтар жывапісных работ: «Партрэт Абая» (1949), «Праводзіны сына Джамбула на фронт» (1951), «Народныя таленты» (1957), «Песня Казахстана» (1962), «Піяла кумысу» (1967); эскізаў касцюмаў да фільмаў, малюнкаў для альбома «Казахскі народны касцюм» (1959).

Г.​А.​Фатыхава.

т. 4, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)