Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭТЭРЫЯРАЦЫ́ЙНЫ КАДА́СТР,
сістэматызаваны збор звестак пра пагаршэнне складу і стану навакольнага прыроднага асяроддзя; адзін з відаў кадастраў. У Д.к. уваходзяць звесткі пра ўзроўні і крыніцы забруджання вод, глеб і атмасферы, парушаныя землі, іншыя негатыўныя змены, што ўзніклі ў прыродзе (у т. л. пагоршанне навакольнага прыроднага асяроддзя, што адбываецца пад уздзеяннем антрапагенных фактараў — дэтэрыяцыя асяроддзя). Д.к. складаецца па рэгіёнах; матэрыялы, якія змяшчаюцца ў ім, асабліва каштоўныя пры распрацоўцы мерапрыемстваў па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, аптымізацыі ўмяшання ў навакольнае асяроддзе, вызначэнні кола неабходных прыродаахоўных мерапрыемстваў і шляхоў паляпшэння якасці навакольнага асяроддзя. Складанне Д.к. патрабуе навук. вывучэння прыродных аб’ектаў і з’яў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ КАДА́СТР,
сістэматызаваны збор звестак, якія колькасна і якасна характарызуюць пэўны від прыродных рэсурсаў (або прыроднае асяроддзе) з мэтай іх вывучэння, уліку і планавання выкарыстання. Змяшчае фіз.-геагр. характарыстыкі мясцовасці, класіфікацыю, дынаміку, ступень даследаванасці рэсурсаў, сац.-эканам. ацэнку і інш. Складанне П.р.к. — капітала- і навукаёмістае мерапрыемства. На Беларусі складаюцца П.р.к.: водны, зямельны, лясны, кліматычны, атм. паветра, нетраў, жывёльнага і расл. свету, тарфянога фонду, адходаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДА́СТР РАДО́ВІШЧАЎ І ПРАЯЎЛЕ́ННЯЎ КАРЫ́СНЫХ ВЫ́КАПНЯЎ,
сістэматызаваны збор звестак пра радовішчы і праяўленні карысных выкапняў. Перыядычна папаўняецца і абнаўляецца. Змяшчае звесткі пра радовішчы, колькасць і якасць карысных выкапняў і іх кампанентаў, характарыстыку іх генезісу і геал. будовы, горна-тэхн., гідрагеал. і інш. ўмовы распрацоўкі радовішчаў і іх геал.-эканам. ацэнкі. Выкарыстоўваецца пры планаванні работ па геал. вывучэнні нетраў і размяшчэнні прадпрыемстваў па здабычы карысных выкапняў, рацыянальным, комплексным выкарыстанні мінер. сыравіны, рашэнні пытанняў аховы нетраў і інш. На Беларусі сістэматызацыя звестак пра радовішчы і праяўленні карысных выкапняў вядзецца з 1936. Кадастр вядзе Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; галаўная арг-цыя — вытв. аб’яднанне па геолагаразведачных работах «Белгеалогія».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Katásterm, n -s, - юрыд.када́стр
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
kataster, ~ru
katast|er
м.кадастр
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПРАМЫСЛО́ВЫЯ РЭСУ́РСЫ,
сукупнасць прамысловых запасаў узнаўляльных прыродных рэсурсаў, якія мае асобная краіна ці рэгіён. Для рацыянальнага выкарыстання П.р. неабходна прытрымлівацца пэўных аб’ёмаў эксплуатацыі, якія не перавышаюць здольнасць папуляцый да самаўзнаўлення, выкарыстоўваць метады экстэнсіўнага, штучнага ўзнаўлення (напр. з дапамогай рыбагадоўчых гаспадарак і інш.). Звесткі аб П.р. заносяць у прамысловы кадастр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАН АНЬШЫ́, Ван Цзэфу (1021—86),
дзяржаўны дзеяч Кітая, вучоны, пісьменнік. У 1069 саветнік пры двары, у 1070—74 і 1075—76 — 1-ы міністр. Увёў новы кадастр з мэтай упарадкавання падатковай сістэмы, дзярж. крэдытавання сялян пад ураджай, рэкруцкі набор, спрабаваў рэгуляваць рыначныя цэны. Рэформы адпавядалі інтарэсам дробных і сярэдніх памешчыкаў, часткова сялян. У выніку супрацьстаяння буйных феадалаў большая ч. рэформаў Ван Аньшы ў 1085 была скасавана. Аўтар прац па тэалогіі, гісторыі кіт. літаратуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАБА́ЕЎ (Алефцін Мікалаевіч) (н. 5.5.1940, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі і воднай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1986). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (г. Мінск), з 1997 нам. дырэктара гэтага НДІ. Навук. працы па спосабах і метадах вядзення воднага кадастру, водагасп. разліках, інфарм. сістэмах воднай экалогіі.
Тв.:
Кадастр использования водных ресурсов: (Методы и практика ведения). Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ШКА (Міхаіл Рыгоравіч) (н. 12.7. 1913, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідраэнергетыкі і воднай гаспадаркі. Канд.тэхн.н. (1951). Засл. меліяратар Беларусі (1973). Скончыў БПІ (1937). З 1951 вучоны сакратар прэзідыума і нам. дырэктара Ін-та энергетыкі АН Беларусі. У 1962—83 дырэктар Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў. Навук. працы па комплексным выкарыстанні і ахове водных рэсурсаў рэспублікі і басейнаў асобных рэк. Удзельнічаў у распрацоўцы праекта Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, праграм аховы навакольнага асяроддзя і інш.
Тв.:
Водноэнергетический кадастр Белорусской ССР. Т. 1—2. Мн., 1960—62 (у сааўт.);
Водные ресурсы Белоруссии и перспективы их использования. Мн., 1976 (разам з І.Я.Куксіным).